23 красавiка 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны трыбунал абавязаў РФ вызваліць украінскіх маракоў і караблі

9
Міжнародны трыбунал абавязаў РФ вызваліць украінскіх маракоў і караблі
Пастанову абвясціў суддзя ПАК Чжын Хен
ФОТА: ITLOS.ORG

Рашэнне было прынятае практычна аднагалосна.

Міжнародны трыбунал ААН у марскім праве сёння прыняў пастанову абавязаць Расейскую Федэрацыю вызваліць 24 украінскіх маракоў і тры ўкраінскія караблі, якія былі захопленыя ў раёне Керчанскай пратокі ў лістападзе 2018 года, паведамляе «Гордон».

Пастанову суда абвясціў суддзя з Паўднёвай Карэі Пак Чжын Хен.

«Суд уважае неабходным патрабаваць ад Расеі неадкладна вызваліць тры затрыманыя ўкраінскія караблі «Нікапаль», «Бярдзянск» і «Яны Капу», а таксама 24 затрыманых маракоў і дазволіць ім вярнуцца ва Украіну», - заявіў старшыня трыбунала.

Пастанова была прынятая практычна аднагалосна - 19 суддзяў прагаласавалі за. Супраць выступіў толькі суддзя ад РФ Раман Калодкін.

Расейскі бок на пасяджэнні адсутнічаў. Суддзя нагадаў, што гэты факт не з'яўляецца падставай для адмовы РФ выканаць пастанову трыбунала.

Пак Чжын Хен таксама заклікаў абодва бакі ўстрымацца ад эскалацыі сітуацыі.

25 лістапада 2018 года РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катары ўкраінскіх Вайскова-марскіх сіл «Бярдзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір «Яны Капу», якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора.

Расейскія сілавікі затрымалі 24 украінскіх маракоў, пазней іх арыштавалі ў крымскіх «суднах» і перавезлі ў Маскву. Траіх параненых украінцаў змясцілі ў бальніцу следчага ізалятара «Матроская цішыня», астатніх даставілі ў СІЗА «Лефортава». Цяпер усё маракі знаходзяцца ў «Лефортава».

Усім украінцам выставілі абвінавачванні ў незаконным перасячэнні мяжы РФ. Украіна ўважае маракоў вайсковапалоннымі і патрабуе адпусціць іх. Ва ўпраўленні вярхоўнага камісара ААН правоў чалавека заявілі, што ўкраінскія маракі, як ваеннапалонныя, павінны знаходзіцца пад абаронай Жэнеўскай канвенцыі.

16 красавіка Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паінфармаваў, што Украіна звярнулася ў Міжнародны трыбунал марскога права за часовымі мерамі ў дачыненні да Расеі для вызвалення захопленых Расеяй украінскіх маракоў і караблёў.

3 траўня намеснік міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль паінфармавала, што расейскі бок адмовіўся ад удзелу ў слуханнях.

Украіна запатрабавала ў якасці часовых мер абавязаць РФ неадкладна вызваліць 24 украінскіх вайсковых маракоў і тры караблі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках