24 красавiка 2024, Серада, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яны - жывыя. Там - свабода

4
Яны - жывыя. Там - свабода
ТЭРЭЗА МЭЙ

Тут жа ўсё падман, бачнасць, суцэльнае ашуканства.

Яна плакала. Тэрэза Мэй плакала. Сыходзячы з пасады прэм'ер-міністаркі. Гэта было шчыра. Кранальна. Мэй саступіла. Векавая брытанская дэмакратыя абняла яе за плечы на развітанне, і працягнула свой шлях.

Ёсць такая ўласцівасць у сапраўдных дэмакратый. Яны - жывыя, з эмоцыямі, сімпатыямі, расчараваннямі. Там - свабода, піша тэлеграм-канал Серпом По.

Не тое што ў нас. Тут усё падман, бачнасць, суцэльнае ашуканства.

Прэзідэнт - не прэзідэнт, а кіраўнік мафіёзнай сістэмы. З таемнай сям'ёй, дочкамі з фальшывымі прозвішчамі. Адна з іх зараз з фальшывай кандыдацкай ступенню. Ды і сам «прэзідэнт» таксама з фальшывай ступенню (толькі не цяпер, а даўно). Улады - не ўлады. Выбары - не выбары. Прэса - не прэса. Царква - не царква, а закрытае акцыянернае таварыства. Парламент - не народнае прадстаўніцтва. Прадпрымальнікі - не іланы маскі, а усманавы, ратэнбергі і іншыя «каралі дзяржзамоў».

Тут няма каму і няма пра што плакаць. У затхласці гнілога балота.

Пра што і для чаго? Нават калі начальства паспрабуе, яму ўсё роўна не павераць. Скажуць, што вочы ў яго слязяцца ад чароўнага аргентынскага парашка, па п'яні, ці ад ветру. Народ у нас насмешлівы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках