25 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святаслаў Вакарчук назваў галоўную мэту паходу ў Раду

4
Святаслаў Вакарчук назваў галоўную мэту паходу ў Раду
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК

Лідар украінскай партыі «Голас» распавёў пра сустрэчу з бацькам ваеннапалоннага марака.

Лідар партыі «Голас», музыка Святаслаў Вакарчук уважае сваёй галоўнай задачай як палітыка вызваленне грамадзян Украіны, якія незаконна знаходзяцца ў зняволенні на тэрыторыі РФ, паведамляе «Интерфакс Украина».

«Мы зробім усё, каб як мага хутчэй і палітычныя зняволеныя, і ваеннапалонныя вярнуліся дадому. Я бачу ў гэтым сваё персанальнае заданне», - сказаў Вакарчук журналістам у суботу ў Кіеве.

Ён распавёў, што некалькі тыдняў таму на канцэрце ў Адэсе бацька ўкраінскага ваеннапалоннага марака Віктар Сарока апрануў яму на руку бранзалет, які б не даваў забыцца, што ў зняволенні ў РФ знаходзяцца ўкраінскія грамадзяне.

«Я не здымаю гэты бранзалет, і ён мне кожны дзень нагадвае, дзеля чаго я павінен ісці сёння ў Вярхоўную Раду - для таго, каб такія людзі, як Васіль Сарока, Алег Сянцоў і іншыя як мага хутчэй вярнуліся дадому, жывымі і цэлымі», - растлумачыў Вакарчук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках