28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія казкі цяпер можна паслухаць праз бясплатны мабільны дадатак

8
Беларускія казкі цяпер можна паслухаць праз бясплатны мабільны дадатак

Дадатак дае магчымасць праслухаць 53 казкі.

Беларуская IT-кампанія Apalon выпусціла бясплатны мабільны дадатак з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі пад назвай Kazki, піша «Брестская газета».

Дадатак дае магчымасць праслухаць 53 казкі, якія на працягу 20 гадоў збіраў лідар фолк-мадэрн-гурту «Палац» Алег Хаменка.

Яны аб'яднаны ў тэматычныя катэгорыі: «Чароўныя казкі», «Казкі пра жывёл», «Дзіўныя казкі», «Казкі пра жыццё», «Павучальныя казкі» і «Казкі пра салдата».

Усе аўдыёказкі прафесійна агучаны Алегам Хаменкам. Музычныя замалёўкі да іх спецыяльна запісаныя фолк-гуртам «Палац». Акрамя таго, у дадатку ёсць 15 ілюстрацый з галоўнымі героямі беларускага фальклору.

Гэта некамерцыйны праект, створаны, каб прыцягнуць увагу да беларускай гісторыі і аўтэнтычнай культуры.

На 25 траўня дадатак ужо паспелі спампаваць больш за 1000 чалавек. Рэйтынг - 4,9 з 5.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках