23 красавiка 2024, aўторак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйцы - Лукашэнку: Трэба своечасова сыходзіць

44
Бабруйцы - Лукашэнку: Трэба своечасова сыходзіць
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
КРЫНІЦА: TUT.BY

Беларусы падвялі вынікі 25-гадовага кіравання дыктатара.

Улетку 1994 года ў Беларусі прайшлі першыя выбары прэзідэнта. Тады ў другім туры перамог Аляксандр Лукашэнка. Тыя выбары сталі адзінымі ў гісторыі сучаснай Беларусі, якія прайшлі ў два туры, піша «Бабруйскі кур'ер».

З тых часоў Лукашэнка кіруе Беларуссю ўжо цягам 25 гадоў. У 2020 годзе заканчваецца ягоны пяты тэрмін.

Падчас сваёй кампаніі Лукашэнкі абяцаў знізіць інфляцыю і спыніць збядненне народа, знізіць узровень карупцыі, аднавіць сувязі з рэспублікамі былога СССР (перш за ўсё, з Расеяй).

У наступныя гады яго перадвыбарчыя абяцанні мала змяніліся - усё гэтак жа на парадку дня барацьба з карупцыяй, зніжэнне інфляцыі, падвышэнне ўзроўню жыцця. У 2006 годзе на 3-м Усебеларускім сходзе Лукашэнка паабяцаў, што да 2010 года сярэдні заробак у краіне складзе USD500, а да 2015 - USD 1000.

Ці адчулі беларусы гэты рост дабрабыту? Якія наогул вынікі 25-гадовага кіравання Лукашэнкі? Гэтыя пытанні журналісты задалі мінакам на вуліцах Бабруйска:

«Адсутнасць вынікаў. Трэба ўсё рабіць своечасова. Трэба своечасова сыходзіць».

«Без каментароў. Таму што вельмі «добра жыву». У двукоссі».

«Рост коштаў, дэнамінацыя, цэны растуць - заробкі на месцы».

«Агідныя, жудасныя».

«Давайце без каментароў».

«Хацелася б перамен на найвышэйшым узроўні і тады прыйдуць перамены ў краіну».

«Станоўчых вынікаў мала. Лядовыя палацы нам непатрэбныя», - адказалі бабруйцы.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках