19 чэрвеня 2019, Серада, 21:07
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Дзве траціны палякаў маюць намер галасаваць на выбарах у Еўрапарламент

67% рэспандэнтаў маюць намер узяць удзел у выбарах.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання, праведзенага Цэнтрам даследавання грамадскай думкі. Гэта самы высокі адсотак, пачынаючы з лютага, паведамляе "Польскае радыё".

67% палякаў маюць намер галасаваць на выбарах у Еўрапарламент. Пра гэта сведчаць звесткі апытання, праведзенага Цэнтрам даследавання грамадскай думкі. Гэта самы высокі адсотак, пачынаючы з лютага.

У папярэднім апытанні, праведзеным у красавіку, свой удзел у галасаванні 26 траўня пацвердзілі 60% палякаў, у сакавіку гэты паказчык быў на ўзроўні 58%. У бягучым апытанні 33% заявілі, што не будуць удзельнічаць у выбарах.

Цэнтр даследавання грамадскай думкі нагадаў, што заявы аб удзеле ў выбарах часам адрозніваюцца ад фактычнага прыходу выбарцаў. Так, у апошнім апытанні перад выбарамі ў ЕП у 2014 года аб сваім жаданні ўдзельнічаць у выбарах заявілі 40% рэспандэнтаў, у той час як фактычны прыход склаў толькі 23,83%.