24 красавiка 2024, Серада, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыз Канскага кінафестывалю атрымаў фільм, натхнёны кнігай Алексіевіч

Прыз Канскага кінафестывалю атрымаў фільм, натхнёны кнігай Алексіевіч
ФОТА: MARIGRAS.COM.UA

Журы адзначыла фільм расейскага рэжысёра Балагова «Дылда».

Журы Канскага кінафестывалю на чале з лібанскім рэжысёрам Надзін Лабакі абвясціла пастанову 24 траўня ў Палацы фестываляў. Усяго ў гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічала 18 стужак, паведамляе RTVI.

Расейскі рэжысёр Кантэмір Балагоў атрымаў другую ўзнагароду на Канскім фестывалі - прэмію Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI.

Прыз за 27-гадовага Балагова атрымаў прадусар Аляксандр Раднянскі праз тое, што сам рэжысёр не паспеў прыехаць да ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання.

«Кантэміру ўсяго 27, і ён вучань вялікага рэжысёра Аляксандра Сакурава. Я ведаю, што сказаў бы Кантэмір, апынуўшыся на гэтай сцэне. Ён бы падзякаваў свайму настаўніку, камандзе і фэсту за тое, што абраў ягоную стужку», - заявіў Раднянскі.

«Дылды» распавядае пра дзвюх франтавых сябровак, якія вяртаюцца ў пасляваенны Ленінград з надзеяй пачаць новае жыццё. Сюжэт фільма часткова заснаваны на кнізе «У вайны не жаночае аблічча» Святланы Алексіевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках