24 красавiка 2024, Серада, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дураў: Расейскія ўлады спрабавалі ўзламаць Telegram-старонкі журналістаў, якія асвятлялі пратэсты ў Екацярынбургу

1
Дураў: Расейскія ўлады спрабавалі ўзламаць Telegram-старонкі журналістаў, якія асвятлялі пратэсты ў Екацярынбургу

Спробы зазналі няўдачу.

Расейскія ўлады спрабавалі ўзламаць Telegram-старонкі журналістаў, якія асвятлялі пратэсты, звязаныя з будаўніцтвам сабора Святой Кацярыны на месцы сквера ў Екацярынбургу, заявіў у Telegram стваральнік мэсэнджара Павел Дураў, піша "Гордон".

"Сёння расейскія ўлады паспрабавалі ўзламаць старонкі чацвярых журналістаў, якія асвятляюць пратэсты ў Екацярынбургу. На шчасце, усе гэтыя спробы зазналі няўдачу праз двухэтапную праверку. Гэта служыць напамінам пра тое, што аўтарытарныя ўрады не спыняцца ні перад чым, каб парушыць недатыкальнасць прыватнага жыцця сваіх грамадзян", - напісаў ён.

Дураў заклікаў карыстальнікаў Telegram пераправерыць, ці наладжанае ў іх такое пацвярджэнне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках