29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі шукаюць «гаспадыню валошкавага паля»

4
У Беларусі шукаюць «гаспадыню валошкавага паля»

Брэнд марозіва падорыць дзяўчыне 250-метровы валошкавы кветнік у Батанічным садзе.

«Белы полюс» шукае дзяўчыну, якой падорыць цэлае валошкавае полі. За права стаць тварам брэнда і гаспадыняй 250-метровай валошкавай клумбы ў Батанічным садзе, а таксама атрымаць гадовы запас марозіва «Валошка» можа пазмагацца кожная ўладальніца васільковых вачэй ад 18 да 25 гадоў, паведамляецца на старонцы брэнда ў сацсетцы.

Для гэтага трэба запоўніць заяўку, размясціць у інстаграм-профілі сваё фота з хэштэгам #явалошка да 31 траўня і чакаць, што журы конкурсу - Міс свету Еўропа Марыя Васілевіч і прафесійны фатограф - абярэ менавіта вас.

30 красавіка на ўваходзе ў менскі Цэнтральны батанічны сад з'явілася валошкавае поле памерам 250 квадратных метраў. Стваральнік клумбы такіх вялікіх памераў - брэнд «Белы полюс», які 13 траўня прэзентаваў марозіва «Валошка». Са слоў ініцыятара праекта, прыкладна 250 квадратных метраў валошак спатрэбіцца, каб накарміць кветкавым марозівам усіх наведвальнікаў Батанічнага саду цягам дня.

Валошкавае поле назавуць у гонар дзяўчыны, якая любіць кветкі не менш за марозіва. Зрэшты, гераіня зможа сама прыдумаць назву клумбе, а калі расліны ўзыдуць, «Белы полюс» падорыць дзяўчыне серыю фатаграфій на фоне тысяч блакітных кветак ад прафесійнага фатографа. Увесь сезон гаспадыня валошкавых плантацый зможа прыходзіць да сваёй клумбы і іншых аранжарэй Батанічнага саду з безлімітным абанементам. У дзяўчыны таксама будзе магчымасць даглядаць кветнік і паліваць кветкі, але прымушаць яе да гэта ніхто не збіраецца: поле будуць даглядаць работнікі Батанічнага саду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках