18 чэрвеня 2019, aўторак, 6:56
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Стаў вядомы пераможца Канскага кінафэсту

Залатая пальмавая галіна ўпершыню дасталася прадстаўніку Паўднёвай Карэі.

Увечары ў суботу, 25 траўня, журы Канскага кінафэсту абвясціла пераможцаў гэтага года. Лаўрэатам галоўнай прэміі - Залатой пальмавай галінкі - стаў фільм "Паразіты" рэжысёра Пон Джун Хо, паведамляе "Новое время".

Пон Джун Хо стаў першым прадстаўніком Паўднёвай Карэі, які атрымаў гэты прэстыжны прыз у Канах.

Узнагароду рэжысёр атрымліваў з рук легендарнай французскай акторкі Катрын Дэнёў.