19 чэрвеня 2019, Серада, 21:12
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

NEXTA: Уначы па трывозе паднялі ўвесь склад СК Магілёўскай вобласці

60
Степан Светлов

Супрацоўнікаў сабралі на экстранную нараду.

У Магілёўскай вобласці за хабар у буйнай суме затрымалі супрацоўніка Следчага камітэта, капітана Ю. Клопава. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «NEXTA», паведамляе «Белсат».

З гэтай нагоды супрацоўнікаў абласнога СК уначы 25 траўня паднялі на экстранную селектарную нараду. На ёй паведамілі, што надалей следчыя будуць наведваць у якасці экскурсій месца зняволення і глядзець фільмы пра прафілактыку карупцыі.

Афіцыйных паведамленняў ні Следчага камітэта, ні КДБ з нагоды затрымання на гэты момант няма.