28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запатрабавалі вызваліць Змітра Паліенку

6
У Менску запатрабавалі вызваліць Змітра Паліенку
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: БЕЛАПАН

Сёння ў палітвязня - дзень нараджэння.

Змітру Паліенку - 25 гадоў. Свой дзень нараджэння палітвязень ужо не ўпершыню сустракае ў турме, піша тэлеграм-канал «Баста».

У кастрычніку 2016 года актывіста асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай паводле фальсіфікаванага абвінавачвання ў нападзе на міліцыянта падчас веласіпеднага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску раней.

Наступны раз Зміцер Паліенка трапіў за краты ў разгар дармаедскіх пратэстаў вясной 2017 года. Суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў яго адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

20 сакавіка 2019 года актывіст быў зноў арыштаваны праз падазрэнне ў «асабліва злосным хуліганстве». Зараз Зміцер знаходзіцца ў СІЗА №1 Менска ў чаканні суда.

Напярэдадні дня нараджэння Змітра ў сталіцы з'явіліся плакаты і графіці #free_polienko.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках