19 красавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» распляжыла «Нёман», забіўшы шэсць мячоў

1
Берасцейскае «Дынама» распляжыла «Нёман», забіўшы шэсць мячоў
ФОТА: «ДЫНАМА-БРЭСТ».

Берасцейцы вярнуліся на першае месца ў нацыянальным футбольным чэмпіянаце.

Берасцейскае «Дынама» распляжыла «Нёман» у хатнім матчы 9-га тура нацыянальнага чэмпіянату - 6:1, паведамляе pressball.by.

Берасцейцы атрымалі чацвёртую перамогу запар і вярнулася на першае месца ў табліцы. «Дынама» застаецца адзінай пакуль непераможнай камандай у вышэйшай лізе-2019.

ДЫНАМА БЕРАСЦЕ - НЁМАН - 6:1

Берасце. 25 траўня. АСК «Брэсцкі». 20.45. 9296 гледачоў.

Суддзі - Е.Наумаў, І.Спургяш (абодва - Менск), А.Вайцяшонак (Асіповічы).

ДЫНАМА Бр: Гутар, Вітус, Кікі, Дуартэ, Вераціла, Наёк, Кісляк, Мілеўскі, Няхайчык (к) (Савіцкі, 64), Фамее (Нікіфарэнка, 70), Лапцеў (Хабленка, 42).

Запасныя: Паўлючэнка, Кацікас, Паўлавец, Юзэпчук.

НЁМАН: Курганскі (к), Весялі, Горбач, Кантарыя, Бебе, Бабічаў, Якімаў (Рудзік, 54), Лягчылін, Еўдакімаў (Алыкулаў, 68), М.Яблонскі, Расадкін.

Запасныя: Шышлоў, А.Канцавы, Жукоўскі, Забелін, М.Лукашэвіч.

Галы: 1:0 - Лапцеў (35). 2:0 - Фамее (39). 3:0 - Хабенка (50). 4:0 - Наёк (59). 5:0 - Дуартэ (67). 5:1 - Бабічаў (72). 6:1 - Савіцкі (81).

ПЕРАСЦЯРОГІ: Наёк (28), Мілеўскі (63), Рудзік (63), Еўдакімаў (66), Яблонскі (77), Яблонскі (90).

ВЫДАЛЕННІ: Яблонскі (90).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках