24 красавiка 2024, Серада, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Каралёк і Кулеш разам з «Вівэ» сталі чэмпіёнамі Польшчы

Беларусы Каралёк і Кулеш разам з «Вівэ» сталі чэмпіёнамі Польшчы
ФОТА: «ПРЕССБОЛ»

Беларускі лінейны Арцём Королек вызначыўся пяць разоў у вырашальным матчы.

Беларускія гандбалісты Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш разам з «Вівэ» сталі чэмпіёнамі Польшчы. «Вівэ» ў другім матчы фінальнай серыі падолеў «Віслу», першая гульня скончылася з лікам 26:26. Клуб з Кельце не аддае чэмпіёнскі тытул восьмы сезон запар, паведамляе pressball.by.

Вызначальны матч польскага чэмпіянату скончыўся з лікам 32:25. Важкі ўклад у поспех «Вівэ» ўнёс Алекс Дуйшабаеў. Гулец нацыянальнай каманды Гішпаніі закінуў восем мячоў. Сем галоў правёў Лука Цындрыч. Беларускі лінейны Арцём Каралёк вызначыўся пяць разоў. Чэмпіёнам Польшчы таксама стаў Уладзіслаў Кулеш. Паўсярэдні нацыянальнай каманды Беларусі не гуляў у гэтым матчы праз дыскваліфікацыю, адзначае «Хуткі цэнтр».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках