20 красавiка 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў анкету перапісу насельніцтва дададуць пытанні пра наяўнасць саду і пчолаў

47
У Беларусі ў анкету перапісу насельніцтва дададуць пытанні пра наяўнасць саду і пчолаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Якія яшчэ ноў-хаў нас чакаюць?

З 4 да 30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Ці ўсё гатова для ягонага правядзення і якія ноў-хаў нас чакаюць, апавяла mlyn.by намесніца кіраўніка Галоўнай статыстычнай управы Менскай вобласці Аксана Паляшчук.

– Чым будучы перапіс будзе адрознівацца ад таго, што праводзіўся 10 гадоў таму?

– Рэспандэнты змогуць самі пастанавіць, якім спосабам удзельнічаць у перапісе: на месцы жыхарства, на стацыянарным участку ці праз інтэрнэт. Апытанне насельніцтва з месца жыхарства будзе праводзіцца з дапамогай планшэтаў. У дэвайс будуць загружаныя перапісныя лісты, а таксама карта злічальнага ўчастка, на якім будзе працаваць перапісчык. У онлайн-рэжыме ён зможа ўбачыць сваё месцазнаходжанне, а таксама будынкі, якія яму неабходна наведаць. Перапісчыкі не прыйдуць да аднаго чалавека двойчы. Калі рэспандэнт, які жыве на ўказаным адрасе, прайшоў перапіс на стацыянарным участку, інфармацыя імгненна паступіць на планшэт.

Яшчэ адзін спосаб хутка прайсці перапіс – самастойна праз інтэрнэт.

– Якія пытанні зададуць рэспандэнтам?

– Апытальнік уключае 49 пунктаў. На ўсю анкету спатрэбіцца не больш за 5 хвілінаў. Акрамя традыцыйных пытанняў (пол, узрост, адукацыя, памер гаспадаркі) з'явіліся і новыя. Галоўнай асаблівасцю перапісу-2019 стане блок пра сельскагаспадарчую дзейнасць. Ён збярэ пытанні пра наяўнасць у грамадзянаў пладова-ягадных насаджэнняў, жывёлы, птушак і пчоласем’яў. Інфармацыю выкарыстоўваюць выключна ў статыстычных мэтах. Яна не будзе перададзеная ў іншыя арганізацыі, не паслужыць падставай для спагнання падаткаў. Звесткі неабходныя для разліку валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі паводле насельніцтва.

– Перадаючы асабістыя звесткі перапісчыку, можна быць упэўненым, што яны не патрапяць трэцім асобам?

– Уся інфармацыя будзе запісвацца са словаў чалавека. Рэспандэнту прапануюць назваць свой ідэнтыфікацыйны нумар. Гэта дазволіць імгненна атрымаць з рэгістра насельніцтва асноўную інфармацыю для перапіснога аркуша – ініцыялы, дату і месца нараджэння апытанага. Сучасныя тэхналогіі дазволяць пазбегнуць памылак: у выпадку нестыковак кампутар прапануе пераправерыць інфармацыю. Пасля запаўнення анкеты перапісчык адправіць яе на сэрвер Белстата. Уся інфармацыя будзе апрацаваная да 1 ліпеня 2021 года.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках