19 красавiка 2024, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра «свята» не для ўсіх

6
Пра «свята» не для ўсіх
Юлія Сівец

Што могуць зрабіць улады пад шумок правядзення гульняў.

«Свята» да нас ідзе. Не для ўсіх нас і не ў кожны дом, але ідзе. У Беларусі неўзабаве пройдуць Еўрапейскія гульні. І для многіх гэта азначае вялікія нязручнасці, якія паўстануць з пачаткам Еўрапейскіх гульняў. А самае галоўнае, гэтыя нязручнасці замацаваныя адмысловым ўказам кіраўніка краіны. Дакумент падпісананы нібыта дзеля «бяспекі грамадзян», але па выніку жыццё гэтых самых грамадзян падчас Еўрапейскіх гульняў прыемным не назавеш.

Пад шумок правядзення гульняў могуць абмежаваць дасяг да некаторых сайтаў. Штосьці падказвае, што гэта будуць зусім не сайты дзяржаўных выданняў. І цяпер на ўсе абурэнні журналістаў і праваабаронцаў улады будуць адказваць: «Гэта часова. Толькі на момант правядзення гульняў. Вы ж самі ўсё разумееце». Але, як той казаў, няма нічога вечнага, як часовае.

Затое свята наступіць для аховы ў гатэлях. Ім цяпер можна рабіць асабісты дагляд удзельнікаў Еўрапейскіх гульняў.

Цяпер праваахоўныя органы могуць блакаваць інфармацыю ў інтэрнэце, якая заклікае да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, якія «праводзяцца з парушэннямі заканадаўства». Ведаючы беларускую сістэму, то ў нас усё, што праводзяць не самі ўлады, адбываецца з «парушэннямі заканадаўства».

Калі вы думаеце, што вас гэтыя ўсе абмежаванні не датычаць, то вы памыляецеся. Не пашанцуе і вам. Паводле ўказа, будуць выдзеленыя асобныя палосы для тых, хто ездзіць з сімволікай гульняў. Гэта азначае што? Што ў горадзе будуць дадатковыя транспартныя заторы. Карацей, «свята» да нас ідзе.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках