20 красавiка 2024, Субота, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каламойскі мяркуе, што Украіна павінна абвесціць дэфолт

Каламойскі мяркуе, што Украіна павінна абвесціць дэфолт
ІГАР КАЛАМОЙСКІ

Гэта трэба, каб Еўразвяз і ЗША спісалі краіне пазыкі.

Алігарх Ігар Каламойскі, які вярнуўся ва Украіну з Ізраіля ў ноч на 16 траўня, раіць прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, які прызначыў кіраўніком сваёй адміністрацыі ягонага юрыста Андрэя Багдана, абвесціць дэфолт, каб Еўразвяз і ЗША спісалі Украіне пазыкі ў якасці кампенсацыі за тое, што яна нібыта з'яўляецца плацдармам у супрацьстаянні Захаду і Расеі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Financial Times (пераклад – liga.net).

"На маю думку, мы павінны паступіць з нашымі крэдыторамі як Грэцыя. Гэта прыклад для Украіны", – сказаў ён, згадаўшы краіну, якая ў 2015-м не змагла разлічыцца з Міжнародным валютным фондам.

Паводле ягоных словаў, ЗША і Эўразвяз маглі б спісаць вонкавыя пазыкі Украіны, таму што "іх не цікавіць Украіна", іхняя мэта – "нашкодзіць Расеі".

"Гэта ваша гульня, ваша геапалітыка (...) Вам няма справы да Украіны. Вы хочаце нашкодзіць Расеі, а Украіна – проста апраўданне", – дадаў ён. "Калі Зяленскі будзе слухаць (Захад – рэд.), ён скончыць, як Парашэнка. У яго будуць такія самыя рэйтынгі – 5, 10, 15% замест 73%", – мяркуе алігарх.

16 траўня паведамлялася, што Каламойскі прыляцеў у аэрапорт Барыспаль. Ён сказаў, што вярнуўся на 5 гадоў паводле "сямейных абставінаў".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках