29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскі «Шахцёр» атрымаў Кубак Беларусі

Салігорскі «Шахцёр» атрымаў Кубак Беларусі

У фінале «Шахцёр» быў мацнейшы за футбалістаў з «Віцебска».

"Шахцёр" заваяваў Кубак краіны, адолеўшы ў фінале "Віцебск", – 2:0. У пераможцаў вызначыліся харвацкі форвард Дарка Бодул і сербскі абаронца Нікола Анціч, піша pressball.by.

Апошні раз салігорцы перамагалі на турніры пяць гадоў таму: фінал 2014 года стаў матчам-адкрыццём "Барысаў-Арэны", а перасягнуць "Нёман" (1:0) "гарнякі" змаглі дзякуючы голу Арцёма Старгародскага – цяперашняга лідара "паўночнікаў". Акрамя таго, "жоўта-чорныя" бралі трафей у 2004 годзе, калі ў авертайме быў пераможаны "Гомель" (1:0).

ВІЦЕБСК – ШАХЦЁР – 0:2

ВІЦЕБСК: Гушчанка – Скітаў (к), Вандэрсан, Пячэнін, Казлоў, Мацвеенка, Хубуція, Чалаў (Рыжкоў, 80), Фяшчук (Нурысаў, 87), Старгародскі (Волкаў, 86), Золатаў.

Запасныя: Жураў, Клапоцкі, Фядосаў, Карамушка.

ШАХЦЁР: Клімовіч (к) – Мацвейчык, Анціч, Сялява, Грамыка (Прыйма, 90), Рыбак, Сачыўка, Кавалёў, Татаркоў, Бодул (Януш, 70), Эбонг.

Запасныя: Часноўскі, Бурко, Нікалаеску, Валадзько, Хвашчынскі.

Галы: 0:1 – Бодул (45). 0:2 – Анціч (80, са штрафнога).

ПАПЯРЭДЖАННІ: Золатаў (18), Сялява (53), Мацвейчык (83).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках