25 красавiка 2024, Чацвер, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзітполы: У ФРГ на выбарах у Еўрапарламент у лідарах блок ХДЗ / ХСЗ

Экзітполы: У ФРГ на выбарах у Еўрапарламент у лідарах блок ХДЗ / ХСЗ

Паводле звестак экзітполаў, на выбарах у ФРГ больш за ўсё выбарнікаў прагаласавала за кансерватыўны блок.

Паводле звестак экзітполаў, на выбарах у Еўрапарламент, якія прайшлі ў нядзелю, 26 траўня, у Нямеччыне больш за ўсё галасоў набірае блок Хрысціянска-дэмакратычнага звязу (ХДЗ) і Хрысціянска-сацыяльнага звязу (ХСЗ), піша "Нямецкая хваля".

Паводле звестак сацыялагічнай службы Infratest Dimap, кіроўны блок атрымлівае 28 адсоткаў галасоў. Паводле інфармацыі сацыёлагаў, Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН) з 15,5 адсоткамі галасоў можа заняць трэцяе месца.

Найгоршы вынік "вялікай кааліцыі"

Гэта найгоршы вынік для ўдзельнікаў "вялікай кааліцыі", у якую ўваходзяць блок ХДЗ / ХСЗ і СДПН. На выбарах у галоўны заканадаўчы орган Еўразвязу ў 2014 годзе гэтыя партыі атрымалі 35,4 адсотка.

Другое месца, паводле прагнозаў сацыёлагаў, атрымае, абагнаўшы сацыял-дэмакратаў і дэманструючы найлепшы для сябе вынік, "Звяз-90" / "зялёныя".

Правапапулісцкая "Альтэрнатыва для Нямеччыны" атрымлівае, паводле звестак экзітполаў, 10,5 адсотка, а Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) і Левая партыя –5,5 адсоткаў галасоў кожная.

Яўка на сярэдзіну дня склала 29,4 адсотка, што амаль на чатыры адсоткі больш, чым на ранейшых выбарах у парламент ЕЗ.

Між тым 42 адсоткі жыхароў Нямеччыны, апытаных інстытутам даследаванняў грамадскай думкі YouGov, мяркуюць, што канцлерцы Ангеле Меркель (Angela Merkel) варта сысці ў адстаўку, калі ХДЗ / ХСЗ значна страцяць галасы на выбарах у Еўрапарламент. Пры гэтым сярод выбарнікаў блока адстаўку канцлеркі ў выпадку паразы на выбарах падтрымлівае толькі 21 адсотак апытаных, супраць выступаюць 70 адсоткаў рэспандэнтаў.

Чатырохдзённае галасаванне

Выбары ў галоўны заканадаўчы орган Еўразвязу пачаліся 23 траўня. За чатыры дні выбараў у 28 краінах-сяброўках Еўрапейскага Звязу 427 млн выбарнікаў атрымаюць магчымасць выбраць 751 дэпутата Еўрапарламента новага склікання. У большасці краінаў ЕЗ, у тым ліку Нямеччыне, галасаванне праходзіць 26 траўня. Афіцыйныя вынікі ва ўсіх дзяржавах Еўразвязу будуць апублікаваныя пасля заканчэння апошняга дня галасавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках