25 красавiка 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гітанас Наўседа: З гэтага часу ў Літве ўсё будзе інакш

13
Гітанас Наўседа: З гэтага часу ў Літве ўсё будзе інакш
ФОТА: 15MIN.LT

Новы прэзідэнт Літвы выступіў з першай прамовай.

Абраны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа звярнуўся да прысутных на плошчы С.Даўкантаса, падзякаваў за падтрымку і павіншаваў усю Літву, паведамляе delfi.lt.

"Напэўна, не для таго мы сабраліся, не дзеля музыкі тут процьма людзей, не дзеля гэтага людзі цяпер глядзяць на экраны і пытаюцца, што ж цяпер будзе, ці будзе ўсё па-ранейшаму, ці будзе інакш, лепш ці горш, усё залежыць ад чаканняў, сапраўды ўсё будзе інакш, але сёння самае моцнае пачуццё ў маіх грудзях - гэта велізарнае пачуццё падзякі жыхарам Літвы, якія выказалі настолькі глыбокі давер", - звярнуўся да прысутных Наўседа.

Звяртаючыся да жыхароў, ён успомніў пра жанчыну, чые малітвы дапамаглі яму на выбарах. "Я памятаю паджылую жанчыну, яна ўвесь час суправаджала мяне, я думаю, яна малілася за мяне, з тых часоў я яе не сустракаў, але я адчуваю, што яна моліцца за мяне, гэта нам дапамагло, калі мы пачалі наш шлях, наведалі мноства куткоў Літвы, бачылі мноства цёплых, эмацыйных і крытычна настроеных людзей. Малітва той жанчыны суправаджала і тады, калі здавалася, што ісці цяжка, што мы стаміліся, знемагліся. Калі я ўспамінаў гэтую малітву, да мяне вярталіся сілы. Дзякуй камандзе, якая заўсёды са мной, не ведаю, з каго пачаць, калі дзякую вам", - сказаў Наўседа.

"Яшчэ адзін момант, які дапамог мне на гэтым нялёгкім шляху - гэта мая цудоўная каманда, мая ўлюбёная каманда - дзякуй, вы заўсёды са мной, заўсёды стаялі побач смела і верна, калі здавалася, што нічога не атрымаецца, што сілы няроўныя, многія з вас рабілі гэта безумоўна, <...> і Вам было цяжка, і мне было цяжка, але мы ніколі не паказвалі гэтага, (...) ішлі наперад", - сказаў ён.

Наўседа падкрэсліў, што для яго важна, каб партыі знайшлі агульную мову. "Цяпер думкі занадта разрозненыя, але я не забыўся, пра што казаў, нават калі некаторыя палітычныя сілы сцвярджалі, што не будзе згоды, жадання сесці за адзін стол, я буду старацца аб'яднаць людзей і партыі, паспрабую, каб у Літве стала менш злосці, менш канкурэнцыі, якая не дае выйсця. Дзеля гэтага я гатовы пакутаваць, калі трэба, але буду паслядоўна гэтага дамагацца. Яшчэ адзін момант, пра які нельга забываць - перадвыбарчыя абяцанні, я думаю, што Літва вартая стаць квітнеючай краінай, у якой добра ўсім, дзе багатым не трэба адмяжоўвацца ад тых, хто жыве не так багата, дзе ўсе жывуць у згодзе і не адчуваюць вялізнага сацыяльнага разрыву. Я хачу, каб гэты палац адкрыўся, паказаў гасціннасць усім сацыяльным групам", - сказаў Наўседа.

"Хачу падзякаваць ўсім канкурэнтам, з якімі склаліся нядрэнныя чалавечыя стасункі, якіх я спазнаваў з чалавечага боку. Палітыкі здаюцца страшнымі, калі бачыш іх на экране тэлевізара, але калі знаёмішся, разумееш, што яны - такія ж людзі, са сваімі пачуццямі, і гэта выдатны досвед у гэтай барацьбе", - сказаў Наўседа.

"Яшчэ раз дзякую ўсім і спадзяюся, што мы бачымся не першым, і не другім разам, я спадзяюся, што мы разам створым больш прыгожую і гарманічную Літву. Дзякую вам", - дзякаваў ён.

Гаворачы пра Інгрыду Шыманітэ, Наўседа сказаў, што гэта была канкурэнтка, пра якую можна толькі марыць, у якой ёсць шчырая падтрымка людзей. "Яна - шчыры, мудры, мэтанакіраваны і рацыянальны чалавек, які, да ўсяго іншага, я думаю, будзе адыгрываць важную ролю ў палітыцы Літвы найбліжэйшыя дзесяцігоддзі. Я спадзяюся, што з паважанай Інгрыдай у нас складуцца сяброўскія стасункі і мы шмат зможам зрабіць на карысць Літвы", - сказаў Наўседа.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках