20 красавiка 2024, Субота, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец пра «справу медыкаў»: Для танга патрэбныя двое

5
Бізнэсовец пра «справу медыкаў»: Для танга патрэбныя двое

Хто ствараў у Беларусі карупцыйныя схемы?

Працягваюцца суды паводле «справы медыкаў». Надоечы вынеслі прысуды галоўнаму лекару 9-й менскай лякарні (5 гадоў калоніі) і намесніку галоўнага лекара медцэнтра МТЗ (7,5 гадоў).

Абвінавачванні амаль усюды на судах паводле «справы медыкаў» як пад капірку: прадстаўнікі прыватных структур давалі кіраўнікам канверты з грашыма, а іх абсталяванне выбіралі пры правядзенні конкурсаў.

«Салідарнасць» звярнулася да сустаршыні Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктара Маргелава з пытаннем: ці не кідаюць агучаныя на судах факты цень на ўвесь айчынны бізнэс?

- Наогул беларускі бізнэс, які працаваў у медыцынскай галіне, шмат гадоў не хаваў наяўнасць карупцыйных схем і казаў пра гэта на кожным рагу, але, на жаль, ніхто не рэагаваў, - распавёў суразмоўца. - Чалец нашага Менскага сталічнага звязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў нават з'ехаў з краіны, заявіўшы, што працаваць у такім карупцыйным асяроддзі немагчыма. Ён быў пастаўшчыком абсталявання для інвалідаў. На жаль, улады тэму карупцыі з прадпрымальнікамі не абмяркоўвалі.

Хто, перш за ўсё, вінаваты ў карупцыйных схемах - чыноўнікі або бізнэсоўцы?

- Для танга патрэбныя двое. Сітуацыі розныя: дзесьці ўмовы для хабараў стварылі і ініцыявалі чыноўнікі, дзесьці іх справакавалі бізнэсоўцы, - адзначыў Віктар Маргелаў.

Ці пачне беларускі бізнэс пасля «справы медыкаў» працаваць з дзяржструктурамі празрыста і сумленна?

- Гэта будзе вельмі праблематычна. І не толькі ў медыцынскім сектары. Пытанне пытанняў у нашай краіне - нявыплаты. Гэта тычыцца і буйных дзяржпрадпрыемстваў, і буйных прыватных (напрыклад, гандлёвых сетак). Праблема не развязваецца, пастаўшчыкам могуць не плаціць гадамі. І людзі вымушаныя ісці на нейкія пастановы: ці ісці ўгаворваць, ісці даваць хабар, каб вярнуць свае грошы, - патлумачыў экспэрт. - Таму, на жаль, спадзявацца на тое, што хабары спыняцца найбліжэйшым часам, не даводзіцца. Трэба, каб змянілася агульная сітуацыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках