28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Міхаіл Жамчужны: Далей змагаюся за жыццё

1
Палітвязень Міхаіл Жамчужны: Далей змагаюся за жыццё
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ

Нават у зняволенні Жамчужны актыўна абараняе свае правы і законныя інтарэсы.

Пасля двухмесячнага перапынку віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў доўгачаканы ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага, піша «Віцебская вясна».

Як і ў папярэдніх сваіх лістах, Міхаіл падрабязна распавядае пра тое, як актыўна абараняе свае правы і законныя інтарэсы ў судах, пракуратурах і органах сістэмы МУС.

«Знішчылі мае віншаванні з Вялікаднем»

Жамчужны піша пра тое, што з прыходам вясны зноў абвастрылася сітуацыя з перапіскай. «Знішчылі мае віншаванні з Вялікаднем для шэрагу праваабаронцаў, у тым ліку Таццяны Севярынец», - з горыччу паведамляе палітвязень.

«Не здзіўляйцеся, што пішу вам ліст на выкарыстаным аркушы - у мяне скончылася папера. Напэўна, толькі заўтра (5 траўня) куплю», - паведамляе Міхаіл Ігаравіч.

Абскардзіў тытул «экстрэміста»

«Атрымаў адказ на наглядную скаргу з Вярхоўнага Суда - прысуд пакінуты без змен. Але паведамляецца, што паводле новых адкрытых абставін трэба абскарджваць у пракуратуры ў рамках раздзела 43 КПК. Упершыню за 10 гадоў чую пра такую працэсуальную магчымасць. Напэўна, КПК змяніўся. Улічу гэта для будучай працы. Планую скарыстацца парадай надалей», - піша ў лісце Жамчужны.

«Абскардзіў прафілактычны ўлік «экстрэміста» ў УДВП Магілёва, а потым начальніку калоніі. Гэта дае права абскардзіць ўлік у судзе, бо гэты ўлік быў прызначаны, калі я не меў ніводнага спагнання і меў статус «стаў на шлях выпраўлення». Тытул «экстрэміста» не дазваляе мне звяртацца ў Камітэт правоў чалавека ААН з індывідуальнымі скаргамі, бо яны не разглядаюць скаргі тэрарыстаў, якія ўваходзяць у паняцце «экстрэміст», - паведамляе палітвязень.

«Многае высветлілася, праўда?...»

«Знікла ўжо 9-ая заява за два гады на аплату вітамінаў. Ніводнай аскарбінкі не даюць. Аднак даведаўся з адказу Міністэрства аховы здароўя, што медчасткі падпарадкоўваюцца МУС згодна з пастановай МУС і Міністэрства аховы здароўя ад 27.08.2003 №202/39. Многае высветлілася, праўда? Прадаўжаю змагацца за жыццё!»

«Абскардзілі паўторна Магілёўскаму пракурору напад на мяне 24 студзеня 2018 году ў медчастцы калоніі. Да скаргі прыклаў довады, якія маю. Гэта дасць магчымасць адмяніць усе спагнанні і вызваліцца па дасягненню пенсійнага ўзросту або паводле амністыі да Дня вызвалення Беларусі», - напісаў Міхаіл Жамчужны.

Свецік: Ён вытрымае ўсе выпрабаванні

«У гэтым годзе летам споўніцца 4 гады маёй перапіскі з Міхаілам Жамчужным. За гэты час я досыць глыбока вывучыў асабістыя якасці Міхаіла. Уважаю яго за мужнага, неабыякавага да чужых праблем чалавека, здольнага стаяць да канца ў справе абароны правоў чалавека. Спадзяюся, што ён вытрымае ўсе выпрабаванні і выйдзе на свабоду годным чалавекам», - характарызуе калегу праваабаронца Леанід Свецік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках