25 красавiка 2024, Чацвер, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйныя гарады Расеі адстаюць ад Масквы ў эканоміцы на сто гадоў

20
Буйныя гарады Расеі адстаюць ад Масквы  ў эканоміцы на сто гадоў

Разлікі зробленыя пры ўмове захавання існай дынамікі развіцця.

Сярэдні расейскі горад-мільённік зможа дасягнуць сённяшняга паказчыка Масквы ў валавым гарадскім прадукце (ВГП) на душу насельніцтва толькі праз 100 гадоў, паказала даследаванне цэнтра гарадской эканомікі КБ «Стрэлка» «Эканоміка гарадоў-мільённікаў: права на развіццё», паведамляе РБК.

Валавы гарадскі прадукт - гэта каштоўнасць, якая ствараецца на тэрыторыі горада цягам зададзенага перыяду (года або квартала). Сума ўсіх ВГП і ўсяго прадукту, вырабленага па-за гарадской рысай, складае ВУП краіны.

«Калі дынаміка развіцця расейскіх гарадоў, якая назіралася ў 2010-2017 гадах, захаваецца і далей, то сярэдняму несталічнаму мільённіку спатрэбіцца прыкладна 100 гадоў, каб здагнаць Маскву паводле ўзроўню валавога прадукту на душу насельніцтва», - адзначаюць аўтары даследавання.

Усяго ў Расеі 16 гарадоў, якія маюць больш за 1 млн жыхароў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках