20 красавiка 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: У Беларусі трэба радыкальна скараціць функцыі дзяржавы

7
Эканаміст: У Беларусі трэба радыкальна скараціць функцыі дзяржавы

У апошнія гады адбываецца значны адток рабочай сілы і чалавечага капіталу з краіны.

На думку аналітыкаў, дзяржавы ў беларускай эканоміцы занадта шмат. Многія яе функцыі цалкам спакойна можна перадаць у прыватныя рукі, піша «Ежедневник».

Нагадаем, афіцыйны прагноз беларускіх уладаў на гэты год прадугледжвае эканамічны рост на 4%. Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, у 2019 годзе беларуская эканоміка вырасце менш як на 2%.

«Мы сталі значна адставаць ад краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На жаль, калі мы не дагонім іншыя краіны, гэта можа быць небяспечна тым, што за намі замацуецца статус аўтсайдэра», - адзначыў навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук падчас Belarus Future Unconference-2019.

У апошнія гады можна назіраць значны адток рабочай сілы і чалавечага капіталу, і гэта адна з асноўных пагроз, на якія трэба звяртаць увагу, мяркуе экспэрт.

Між тым, эканамічныя ўлады краіны хочуць захаваць тую структуру эканомікі, якая існуе сёння, дадаючы ў яе нешта новае, накшталт ПВТ, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, каб гэта стала пунктамі росту.

«Але наколькі такі шлях развіцця можа даць адчувальны вынік?», - пытаецца Дзмітрый Крук.

Трэба дакладна разумець, сцвярджае Дзмітрый Крук, што ў апошнія пяць гадоў мы моцна адстаём ад усяго замежнага свету і не можам сабе дазволіць казаць пра нейкія мегаканцэпты.

«Калі казаць пра развіццё сістэмы інавацый у Беларусі, то трэба разумець, што ў нас няма перадумоў стварыць нешта інавацыйнае, прарыўное: беспілотны аўтамабіль і г.д., - адзначыў эканаміст.

Што з роляй дзяржавы

Закранаючы пытанне ролі дзяржавы ў эканамічным развіцці краіны, Дзмітрый Крук адзначыў, што ў цяперашніх эканамічных варунках для паспяховага развіцця краіны ў ролі прагрэсу ніяк не можа выступаць дзяржава.

І вось узнікае пытанне, якія функцыі павінна сёння выконваць дзяржава, бо, як не раз адзначалася многімі экспэртамі, у Беларусі ёсць праблема з раздутасцю функцый дзяржаўнага кіравання.

Экспэрты мяркуюць, што асноўнай функцыяй дзяржавы павінна быць рэгулятыўная.

«Дзяржава павінна стварыць выразнае і зразумелае прававое асяроддзе для ўсіх. Так, магчыма, шэраг нейкіх галін павінны мець права на атрыманне падатковых ільгот. І магчыма, у бюджэце павінен быць прадугледжаны мэтавы фонд для падтрымкі нейкіх стартапаў і г.д.», - адзначыў Крук.

Але пры гэтым, перакананы эканаміст, павінны быць выразныя і ясныя правілы што да таго, як будуць размяркоўвацца сродкі фонду. І тут важна, каб дзяржава ні ў якім разе не была галоўным размеркавальнікам рэсурсаў.

«Пры гэтым да функцыі дзяржавы павінен належаць суд, як крыніца захавання кантрактаў і г.д. Бо без эфектыўна функцыянальнай судовай сістэмы ніякай эканомікі не будзе, - падкрэсліў Дзмітрый Крук. - Да функцый дзяржавы я б яшчэ аднёс падтрымку сістэмы адукацыі. І на гэтым усё. Менавіта з гэтага трэба пачынаць эканамічныя рэформы».

«Вельмі часта ў нашых стратэгіях устойлівага развіцця дзяржава распавядае, якія галіны, якую дзель ВУП будуць мець праз дапусцім 20 гадоў, што няправільна, на мой погляд», - адзначае эканаміст.

Між тым, на думку экспэрта BEROC, эфектыўнае развіццё эканомікі акурат у іншым: у адміранні старых нежыццяздольных прадпрыемстваў і з'яўленні новых.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках