24 красавiка 2024, Серада, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі з 1 чэрвеня

7
Што зменіцца ў Беларусі з 1 чэрвеня

Нас чакае некалькі «сюрпрызаў».

Лета гэта не толькі лецішча, вакацыі і мары пра адпачынак, «Віцебскі кур'ер» сабраў 5 рэчаў, якія зменяцца ў нашай краіне з 1 чэрвеня. Сярод іх - тарыфы на ЖКП, выплаты і нават парадак грамадскіх абмеркаванняў.

1.Тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду

У гэтым годзе аплату надумалі падымаць у два этапы, і з 1 чэрвеня, пасля ацяпляльнага сезона, паслугі цеплазабеспячэння падаражэюць на 1,1 даляра. Падвышэнне тлумачаць планавым павышэннем у межах 5 даляраў. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя ж паслугі застанецца на ранейшых - 88,99 рубля за 1 Гкал.

2. Сістэма дзяржаўнай навуковай экспэртызы

Да гэтага аб'екты экспэртызы трэба было адпраўляць у ДКНТ у 3-х экземплярах на паперы з дадаткам электроннай копіяй. З 1 чэрвеня іх можна будзе адпраўляць у электронных дакументах праз сістэму «Адзіная экспэртыза» або сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабарачэння дзяржаўных органаў. На папяровых носьбітах дакументы будуць патрэбныя толькі ў асобных выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

3. Распачнуць працу летнікі для дзяцей

У некаторых летніках змены пачнуцца ўжо з першых дзён чэрвеня. У гэтым годзе ў Віцебскай вобласці будуць працаваць 35 аздараўленчых летнікаў з кругласуткавым знаходжаннем, з іх шэсць - на арандаваных базах, поўны спіс летнікаў і змен можна паглядзець на нашым сайце. Кошт туру складзе блізу 500 рублёў за 18 дзён у сярэднім для загараднага 24-гадзіннага летніка.

4. Парадак для касавых аперацый

Згодна з новай інструкцыі аб касавых аперацыях і разліках гатоўкай арганізацыі, падраздзяленні, ІП могуць не здаваць гатоўку ў банк у дзень тэрміну, калі сума ў касе не перасягае 2 базавыя адзінкі. Банкі больш не будуць вызначаць для ІП і арганізацый ліміты астатку касы ў гатовай замежнай валюце, парадак і тэрміны яе здачы, спрашчае парадак афармлення касавых аперацый, будуць змены ў частцы гатовых разлікаў паміж арганізацыямі і ІП.

5. Парадак грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці

Абмеркаванні праводзяць праз інфармаванне юрыдычных і фізічных асоб і аналіз грамадскай думкі, а ў асобным выпадку праз працу камісіі, піша Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал. Арганізатар абмеркавання павінен не менш як за 10 дзён да пачатку размясціць адпаведную інфармацыю на старонцы «Грамадскія абмеркаванні» афіцыйнага сайта мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, інфармацыйных стэндах названага органа, у друкаваных СМІ. Абмеркаванні праводзяць 25 каляндарных дзён, у тым ліку 15 дзён праходзіць экспазіцыю (выстава) праекта, а адзін дзень - прэзентацыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках