24 красавiка 2024, Серада, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна прыцягнуць Шуневіча да адказнасці за парушэнне ПДР?

24
Ці можна прыцягнуць Шуневіча да адказнасці за парушэнне ПДР?
Ігар Шуневіч

Аўтаблогер пракаментаваў паводзіны кіраўніка МУС на дарозе.

Блогер NEXTA апублікаваў у сваім Telegram-канале здымак вуліцы Вакзальнай у Менску. На фота бачна, што аўто, на якім ездзіць міністр МУС Ігар Шуневіч быў прыпаркаваны пад знакам «Прыпынак забаронены», піша nn.by.

Гэта пазадарожнік Mercedes GL з нумарным знакам 9153 НК-7.

Тое, што аўто мае дачыненне да міністра, сведчаць фотаздымкі з агульныага доступу: міністр часта з'яўляецца побач з гэтым аўто з такім жа нумарным знакам.

Паркоўка пад знакам «Прыпынак забаронены» караецца пісьмовым папярэджаннем або штрафам сумай на 25,5 рубля (адна базавая адзінка). Калі кіроўца паўторна парушае правілы паркоўкі цягам года, то сума штрафу складзе 51 рубель.

Аднак штраф выпісваецца менавіта кіроўцу, а не ўладальніку аўтамабіля.

Аўтаблогер Васіль Целагрэйкін звярнуў увагу, што з тэхнічных прычын прыцягнуць да адказнасці Ігара Шуневіча нельга:

«На фота асабіста я не бачу, як Шуневіч паркуе аўто з парушэннем. Затое можна сказаць, што Шуневіч ліквідуе парушэнне, якое дапусціў нехта. Хто парушыў? А Бог яго ведае... Аўто карыстаюцца пяць чалавек, хто менавіта паставіў, - выклікайце, апытвайце. Усе скажуць «не я», і атрымліваецца недаказанасць у сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да адказнасці. Гэта рабочая схема. Асабіста правяраў яе дзейснасць.

Дарэчы, на фота адсутнічае дата і час. Цалкам можна выказаць здагадку, што з моманту парушэння скончыліся тэрміны прыцягнення».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках