29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У гомельскай прыбіральні за мільён даляраў захрас вазочнік

17
Відэафакт: У гомельскай прыбіральні за мільён даляраў захрас вазочнік

Яго выцягвалі ратавальнікі.

У кастрычніку мінулага года ў Гомелі на набярэжнай ракі Сож пабудавалі прыбіральню прыкладна за $1 млн у эквіваленце, піша onliner.by. Прыбіральня адразу захапіла ўвагу беларусаў, і за яе лёсам пачалі пільна сачыць. А яна, у сваю чаргу, забяспечвала людзей нагодамі для абмеркавання.

Учора ў самай дарагой прыбіральні Беларусі здарыўся чарговы інцыдэнт: у ліфце-пад'ёмніку захрас інвалід-вазочнік. Для таго каб дастаць чалавека, давялося выклікаць выратавальнікаў.

Гэтую гісторыю распавёў Telegram-канал «Общество Гомель» і апублікаваў відэа, як захраслага вазочніка здымаюць з няспраўнага пад'ёмніка. Пікантнасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што дагэтуль пад'ёмнікам амаль ніхто не карыстаўся. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Самую дарагую прыбіральню Беларусі пачалі будаваць у чэрвені 2018 года і збіраліся здаць у снежні, але, даведаўшыся пра насоўванне «Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны», надумалі папрацаваць і адкрыць стратэгічны аб'ект на два месяцы раней. Паводле афіцыйных звестак пра тэндар, будаўніцтва прыбіральні фінансаваў гарадскі бюджэт.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках