19 красавiка 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Брэксіта заняла першае месца на выбарах у Еўрапарламент у Брытаніі

9
Партыя Брэксіта заняла першае месца на выбарах у Еўрапарламент у Брытаніі
ФОТА: REUTERS

Надоечы створаная партыя Найджэлa Фараджа набрала 31,6% галасоў.

Новая Партыя брэксіта на чале з Найджэлам Фараджам атрымала найбольшую колькасць галасоў на выбарах у Еўрапейскі парламент у Вялікабрытаніі і зойме 28 дэпутацкіх месцаў у Еўрапарламенце з 64, адведзеных Брытаніі, паведамляе BBC.

Нядаўна створаная партыя Фараджа набрала 31,6% галасоў. Група партый, якая агітуе за паўторны рэферэндум і скасаванне "брэксіта", агулам атрымала 40% (ліберал-дэмакраты адправяць у Еўрапарламент 15 дэпутатаў, лейбарысты - 10, партыя зялёных атрымала 7 мандатаў).

Самую вялікую падтрымку скандальна вядомы палітык атрымаў у акругах у Англіі і Уэльсе - за выключэннем Лондана.

У Шатландыі партыя SNP (Шатландская нацыянальная партыя), якая выступае за тое, каб Брытанія засталася чальцом ЕЗ, адняла галасы ў лейбарыстаў і набрала амаль 38% галасоў - гэта адпавядае тром дэпутацкім месцаі у Еўрапарламенце. "Шатландыя зноў адпрэчыла "брэксіт ", - напісала ў "Твітэры" першая міністарка Шатландыі, лідарка SNP Нікола Стэрджэн.

У Брытаніі агулам другое месца заняла партыя ліберал-дэмакратаў, якая выступае катэгарычна супраць выхаду Злучанага Каралеўства з Еўразвязу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках