19 красавiка 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскіх настаўнікаў прымушаюць скідвацца на «славянскі базар»?

53
Віцебскіх настаўнікаў прымушаюць скідвацца на «славянскі базар»?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Загад паступіў з аддзела адукацыі Віцебска.

Belsat.eu атрымаў інфармацыю ад чытачоў, што ў адміністрацыі навучальных устаноў горада Віцебска з аддзела адукацыі паступіў загад выкупляць квіткі на мерапрыемствы фестывалю.

«Паступіў званок у адміністрацыі ўсіх школ Віцебска з патрабаваннямі выкупіць квіткі на канцэрт маладых выканаўцаў «Славянскага базару - 2019». Прымушаюць калектыў выкупіць па 20 рублёў за штуку. Здаць грошы трэба абавязкова», - напісалі журналістам.

У прэс-службе «Славянскага базару» паведамілі, што не маюць паўнамоцтваў змушаць кагосьці набываць квіткі:

«Лепш звяртайцеся ў гарвыканкам. Мы займаемся толькі інфармацыйнай рассылкай ва ўстановах, рэкламай».

Звязацца з начальнікам аддзела адукацыі Віцебскага гарвыканкама не ўдалося. Ігар Кіруцэнка не падняў слухаўку.

Таксама ўдалося пагутарыць з кіраўніцтвам некалькіх школ.

«У нас для гэтага ёсць прафкамітэты і іншыя крыніцы. Безнаяўны разлік праводзім толькі. Ну, адкуль у прафкамітэта грошы? Адлічэнні. Мы даем квіткі найлепшым, сярод педагогаў, навучэнцаў, нават бацькам. Ніхто ні з кога грошай не страсае», - паведаміў дырэктар школы №11.

У школе №4 былі больш лаканічныя і таксама зняпраўдзілі прымус у набыцці квіткоў.

У школе №2 выкупілі 22 квіткі. Аднак без гвалту ці не, дырэктар не ведае:

«Я толькі з адпачынку вярнулася. Ведаю, што набывалі квіткі, але гвалтам ці не, трэба спытаць. Раней іх з прафкамітэта неяк часткова аплачвалі».

Пра тое, што гарвыканкам «рэкамендаваў» набыць квіткі на «славянскі базар», журналістам распавялі ў школе №22:

«Усе робім праз прафзвя. Хто заслужыў, таму і даём. Усё для людзей. Заахвочваем найлепшых, і каб парамі маглі ісці, побач сядзець».

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках