20 красавiка 2024, Субота, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі чыноўнік ад «Адзінай Расеі» напаў на журналіста

20
У Расеі чыноўнік ад «Адзінай Расеі» напаў на журналіста

Журналіст хацеў задаць чыноўніку нязручныя пытанні аб выдаткоўванні бюджэтных сродкаў.

У Расеі кіраўнік Шырынскага раёна Хакасіі, член «Адзінай Расеі» Сяргей Зайцаў напаў на карэспандэнта праграмы «Вести. Дежурная часть» Івана Літоміна, паведамляе «Новая газета».

Журналіст са здымачнай групай прыйшоў у кабінет да Зайцава, каб задаць пытанне пра дамы, якімі рэгіён забяспечыў пацярпелых ад лясных пажараў у 2015 годзе.

Літомін спытаў чыноўніка аб тым, наколькі мэтазгодным было расходаванне бюджэтных сродкаў на будаўніцтва гэтага жылля. У адказ кіраўнік раёна раззлаваўся і пачаў выганяць журналістаў з кабінета: ён схапіў мікрафон, штурхнуў Літоміна, а затым паваліў яго на падлогу. Прысутныя ў кабінеце паспрабавалі перашкодзіць аператару здымаць, а затым вывелі здымачную групу ў калідор.

Сам Зайцаў у адказ абвінаваціў журналіста ў правакацыі: «Уварвацца ў кабінет у непрацоўны час і з парога абвінаваціць мяне, абазваць злодзеем і карупцыянерам, што я маю крымінальнае мінулае і ці не сорамна мне займаць месца кіраўніка. І гэта цягам дзесяці хвілін», - заявіў ён у размове з РІА «Новости».

Следчы камітэт пачаў праверку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках