29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cвятаслаў Вакарчук прысвяціў песню крымскім татарам

2
Cвятаслаў Вакарчук прысвяціў песню крымскім татарам

Украінскі музыка і палітык падтрымаў народ акупаванага паўвострава.

Ва Украіне падчас канцэрту «Акіян не маўчыць» на ВДНХ 26 траўня Святаслаў Вакарчук выканаў песню, якую прысвяціў крымскім татарам.

Пра гэта паведамляе канал ATR.

«Лёсы нас, украінцаў і крымскіх татараў, вельмі падобныя. Нас заўсёды хацелі загнаць у рамкі. Хацелі цягам гісторыі не даць нам быць сабой. Вельмі вялікая павага да цэлага народу, які дэпартавалі ў Сярэднюю Азію, а яны вярнуліся назад на Радзіму і прадаўжаюць развіваць сваю культуру. І сёння, на жаль, зноў у анэксаваным Расеяй Крыме мы бачым, як паўтараецца гісторыя. Я хачу шчыра пажадаць і крымскім татарам, і ўкраінцам вытрымкі, быць усім разам. Таму што разам мы абавязкова пераможам, вернемся на родную зямлю і разам пабудуем цудоўную краіну», - сказаў Вакарчук.

Пасля гэтага ён выканаў песню, прысвечаную барацьбе крымскіх татараў за незалежнасць.

«Гэтая песня прысвячаецца барацьбе за агульную сям'ю, вялікую краіну, у якой жывуць і крымскія татары, і ўкраінцы і іншыя нацыі. І нам ніколі не пераадолець», - сказаў Вакарчук і праспяваў песню «Калі табе цяжка».

Акрамя таго, як адзначаецца, перад тым як праспяваць песню, лідар «Акіяну Эльзы» распавёў гледачам пра выставу, прысвечаную 75-й гадавіне генацыду крымскіх татараў сталінскім рэжымам «Скрадзены Крым. Гісторыя дэпартацыі», якую ён наведаў разам з Упаўнаважаным прэзідэнта Украіны ў справах крымска-татарскага народа Мустафой Джэмілевым і першай намесніцай міністра інфармацыйнай палітыкі Эмінэ Джапаравай у апошні дзень яе экспанавання.

«Годнае заканчэнне магутнага праекта, які рыхтавалі пяць дзясяткаў людзей, які аб'яднаў Крым і Украіну, які распавёў гісторыю дэпартацыі не толькі лічбамі і інфармацыяй, а пачуццямі і вобразамі, сімваламі і гукамі, святлом і колерам. Годнае заканчэнне работы для ўсёй каманды», - напісала Джапарава ў Facebook.

Разам з тым яна дадала, што «нам усім было вельмі прыемна чуць словы салідарнасці і песню, якую Святаслаў прысвяціў крымска-татарскаму народу.»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках