25 красавiка 2024, Чацвер, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Аўстрыі адправіў у адстаўку ўрад Курца

3
Парламент Аўстрыі адправіў у адстаўку ўрад Курца

Адстаўка адбываецца на фоне скандалу з ультраправымі.

Ніжняя палата парламента Аўстрыі 27 траўня падтрымала вотум недаверу ўраду канцлера Себасцьяна Курца, што стала наступным адгалоскам палітычнага крызісу, выкліканага відэаскандалам.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

Папярэдне чакалася, што вотум недаверу падтрымаюць сацыял-дэмакраты. У панядзелак раніцай стала вядома, што за адстаўку ўрада прагаласуюць і ўльтраправыя з «Партыі свабоды», якія да нядаўняга часу былі партнёрамі партыі Курца па кааліцыі. Таксама вотум недаверу падтрымала партыя «Цяпер».

Супраць вотуму недаверу галасавалі «Аўстрыйская народная партыя» Себасцьяна Курца і NEOS.

Цяпер прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр ван дэр Бэлен павінен намінаваць часовага прэм'ера, які будзе кіраваць урадам да правядзення датэрміновых выбараў у верасні.

У сучаснай гісторыі Аўстрыі недавер ураду быў выказаны ўпершыню. У мінулым было 185 спробаў адправіць урад у адстаўку, але ўсе яны праваліліся.

Галасаванне адбылося пасля таго, як на выбарах у Еўрапарламент у нядзелю «Аўстрыйская народная партыя» Себасцьяна Курца атрымала перамогу.

Гэта адбылося ўсяго праз тыдзень пасля апублікавання скандальнага відэа, якое прымусіла былога віцэ-канцлера Хайнца-Крысціяна Штрахе сысці ў адстаўку і сур'ёзна падарвала імідж «Партыі свабоды». На відэа Штрахе сустракаўся нібыта з пляменніцай расейскага алігарха, набліжанай да Пуціна, і дамаўляўся аб падтрымцы перад выбарамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках