23 красавiка 2024, aўторак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка: Я заявіла 25 мірных акцый пратэсту і па 11 з іх ужо атрымала забароны

1
Марыя Тарасенка: Я заявіла 25 мірных акцый пратэсту і па 11 з іх ужо атрымала забароны
МАРЫЯ ТАРАСЕНКА
ФОТА: FACEBOOK

Змагарка з дармаедскім дэкрэтам мае намер вывесці абсурдныя забароны на разгляд Вярхоўнага суда.

27 траўня вядомая змагарка з дармаедскім дэкрэтам №3 Марыя Тарасенка атрымала забарону на правядзенне мірных акцый пратэсту адразу ў чатырох раёнах гомельскага рэгіёну. Прычына для адмоў стандартная - не пазначаныя маршруты руху, хоць у заяўках названы канкрэтныя вуліцы, па якіх меркаваліся шэсці груп людзей, паведамляе gomelspring.org.

Марыя Тарасенка называе сітуацыю гомельскай вакханаліяй і падае скаргі ў суды.

«Я заявіла 25 мірных акцый пратэсту ў рэгіёне і па 11 з іх ужо атрымала забароны. Планую вынесці гэты абсурд на разгляд Вярхоўнага суда. На нашы канстытуцыйныя правы аб мірных сходах і выказванні меркаванняў накладзенае фактычнае табу», - заяўляе актывістка.

Праваабаронца Леанід Судаленка кажа, што кейс «25 забаронаў для Марыі Тарасенкі» абавязкова павінен прайсці праверку ўсіх судоў. Каб потым не казалі - не вычарпаныя ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны.

«Замест таго, каб садзейнічаць ажыццяўленню гэтай смелай жанчынай сваіх правоў, чыноўнікі паўсюдна ў рэгіёне шукаюць непатрэбныя абмежаванні. Мірныя сходы неабходныя для стварэння талерантнага грамадства, у якім мірна існуюць групы з рознымі перакананнямі, нормамі паводзін ці прынцыпамі», - заявіў юрыст.

Ён таксама дадаў, што кейс «25 забарон для Марыі Тарасенкі» з'яўляецца добрай рэвізіяй апошніх змен у заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Чыноўнікі рапартуюць пра сур'ёзную лібералізацыю, а практыка рапартуе пра адваротнае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках