25 красавiка 2024, Чацвер, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск абураны забаронай на ўвоз у РФ беларускага малака

23
Менск абураны забаронай на ўвоз у РФ беларускага малака
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларусь у I квартале не змагла паставіць у РФ 162 тысяч тон малочнай прадукцыі.

Увядзенне абмежаванняў на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расею носіць рэгулятарны характар для павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальных вытворцаў РФ, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў на VII летнім малочным саміце ў Санкт-Пецярбургу ў панядзелак, паведамляе interfax.by.

«Будзем адкрытыя, увядзенне абмежаванняў, на нашу думку, носіць рэгулятарны характар з мэтай забеспячэння канкурэнтаздольнасці і высокай даходнасці ў першую чаргу нацыянальных вытворцаў», - сказаў Аляксей Багданаў.

Ён нагадаў, што для ўпарадкавання гандлёвых плыняў унутры «саюзнай дзяржавы» аграрныя ведамствы Беларусі і Расеі штогод распрацоўваюць прагнозныя балансы попыту і прапановы па малаку і малочных прадуктах.

«На жаль, даводзіцца канстатаваць, што паводле пазначаных вышэй прычынаў (увядзенне абмежаванняў з боку Рассельгаснагляду) паводле вынікаў працы за 2018 год недапастаўка малака і малакапрадуктаў з Беларусі ў РФ склала 617 тысяч тон у пераліку на малако. Пачатак 2019 года таксама мае адмоўную дынаміку - за тры месяцы гэтага года недапастаўлена згодна з запланаваным аб'ёмам 162 тысячы тон прадукцыі ў пераліку на малако», - удакладніў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што, згодна са статыстычнымі звесткамі, Расея цяпер не забяспечвае сябе прадуктамі харчавання ўласнай вытворчасці, у тым ліку малочнымі.

«Узнікае шмат пытанняў. Напрыклад, чаму пры ўвядзенні абмежаванняў у дачыненні да беларускага малака ў Расеі адкрыты імпарт малочнай прадукцыі з трэціх краін», - заўважыў Багданаў.

З яго звестак, аб'ём імпарту Расеяй з трэціх краін сухога малака у 2018 годзе дасягнуў 19,7 тысячы тон, малочнай сыроваткі - 8 тысяч тон, масла - 21 тысяча тон.

«Сёлета тэндэнцыя нарошчвання імпарту малочнай прадукцыі з трэціх краін захавалася», - абурыўся Багданаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках