24 красавiка 2024, Серада, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў распавёў, калі ў Беларусь прыбудзе новы амбасадар РФ

13
Лаўроў распавёў, калі ў Беларусь прыбудзе новы амбасадар РФ

Амаль месяц таму Крэмль змяніў амбасадара ў Беларусі.

Новы амбасадар Расеі адправіцца ў Беларусь ужо ў гэтую нядзелю, паведаміў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі пасля перамоў з беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Амаль месяц таму Крэмль змяніў амбасадара ў Беларусі. Дзмітрый Мезенцаў прысутнічаў на сустрэчы міністраў.

«На заключэнне я хацеў бы паведаміць, што ў нашых перамовах браў удзел новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў, які ўжо ў нядзелю адбывае да месца службы. Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам зычым яму поспеху», - сказаў Лаўроў.

30 красавіка на месца амбасадара РФ у Беларусі Міхаіла Бабіча быў прызначаны сенатар Дзмітрый Мезенцаў. Сенатара расейскія экспэрты называюць «чалавекам з асабістага кадравага рэзерву прэзідэнта Уладзіміра Пуціна» - ён побач з расейскім прэзідэнтам з 1990-х гадоў, з Пецярбурга. У Мезенцава вельмі разнастайны досвед, у тым ліку ён быў генеральным сакратаром ШАСа.

Пакуль абавязкі паверанага ў справах часова выконвае дарадца-пасланнік Уладзімір Андрэеў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках