24 красавiка 2024, Серада, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» і беластоцкая «Ягелонія» падпісалі дамову аб супрацоўніцтве

1
Берасцейскае «Дынама» і беластоцкая «Ягелонія» падпісалі дамову аб супрацоўніцтве
ФОТА: DYNAMO-BREST.BY

Пагадненне было заключанае 25 траўня ў Берасці.

Паміж футбольнымі клубамі «Дынама-Берасце» і «Ягелонія» (Беласток) заключанае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Дамова паміж клубамі мае на ўвазе абмен досведам аб рабоце галоўнай каманды і акадэміі, сумесную арганізацыю рознага роду мерапрыемстваў, падтрымку футбола ў Беларусі і Польшчы, а таксама правядзенне таварыскіх матчаў, - паведамляе прэс-служба берасцейцаў.

З боку польскага клуба пагадненне падпісалі прэзідэнт «Ягелоніі» Чэзар Кулеша і дырэктар дзіцячай акадэміі Славамір Капчэўскі.

Дадамо, што ў ліпені 2016 года «Дынама-Берасце» правёў таварыскі матч супраць «Ягелоніі», які завяршыўся мінімальнай перамогай польскай каманды - 1:0.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках