29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд Украіны адмовіўся разглядаць пазоў аб роспуску Рады

Вярхоўны суд Украіны адмовіўся разглядаць пазоў аб роспуску Рады

У Вярхоўным судзе наважылі, што гэтым пытаннем павінен займацца Канстытуцыйны суд.

Вярхоўны суд Украіны адмовіў у разглядзе пазову аб прызнанні несапраўдным указа прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб роспуску Вярхоўнай Рады і правядзенні пазачарговых парламенцкіх выбараў, паведамляецца на старонцы суда ў Facebook.

Пазоўнік, імя якога не называецца, паказаў, што роспуск Рады парушае яго правы як выбаршчыка, які галасаваў на парламенцкіх выбарах у 2014 годзе. Акрамя таго, ва ўказе Зяленскага ён угледзеў парушэнне яго права на самавылучэнне кандыдатам у дэпутаты.

З ягоных слоў, правядзенне пазачарговых выбараў «перашкаджае яго планам на адпачынак летам і ўдзел у выбарах народных дэпутатаў Украіны, як і планавалася, восенню», адзначылі ў судзе.

У Вярхоўным судзе пастанавілі, што працэс датэрміновага спынення паўнамоцтваў Рады з'яўляецца канстытуцыйным і ўдзел у ім прэзідэнта не з'яўляецца «формай рэалізацыі яго кіраўнічых функцый», гэта значыць не трапляе пад кантроль суда адміністрацыйнай юрысдыкцыі. «Разгляд такой справы аднесены да юрысдыкцыі Канстытуцыйнага Суда Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Зяленскі абвясціў аб роспуску Рады ў дзень сваёй інаўгурацыі, 20 траўня. Адпаведны дакумент ужо падпісаны і набыў моц. Пазачарговыя выбары запланаваныя на 21 ліпеня.

Сваё рашэнне ён аргументаваў тым, што з лютага 2016 года ў Радзе не было кааліцыі. У парламенце з гэтым не згодны: «Народны фронт» выйшаў з кааліцыі за некалькі дзён да інаўгурацыі Зяленскага, што дае Радзе 30 дзён на фармаванне новага альянсу, указваў спікер парламента Андрэй Парубій.

Указ Зяленскага абскардзілі не толькі ў Вярхоўным судзе, дзе паведамлялі пра тры пазовы, але і ў Канстытуцыйным, куды звярнуліся 62 дэпутаты «Народнага фронту».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках