19 красавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвялі новыя правілы для «дармаедаў»

91
У Беларусі ўвялі новыя правілы для «дармаедаў»

Змены прадугледжаныя пастановай Саўміна ад 25 траўня.

У Беларусі ўвялі змены для незанятага ў эканоміцы насельніцтва. Улады ўвялі персанальную адказнасць за звесткі ў дармаедскай базе. Змены прадугледжаныя пастановай Саўміна ад 25 траўня №333, паведамляе tut.by.

Нагадаем, у Беларусі з 1 снежня 2018 года запусцілі базу «незанятага ў эканоміцы насельніцтва». Тыя, хто трапіў пад дэкрэт садзейнічання занятасці насельніцтву, пры гэтым мае ва ўласнасці кватэры, з 1 студзеня гэтага года аплачваюць поўнымі тарыфамі гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка 2019 года будуць эканамічна абгрунтаванымі тарыфамі разлічвацца і за газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне.

Сем'і дыпламатаў выключылі з дармаедскай базы

Да незанятых у эканоміцы цяпер не належаць муж/жонка тых, каго прызначылі на пасаду ў міждзяржаўныя органы (прадугледжаныя ў міжнародных дамовах Беларусі альбо пастановамі адпаведных міжнародных органаў).

З базы таксама выключылі мужа/жонку, якія знаходзяцца за мяжой аташэ ў пытаннях абароны пры пасольстве Беларусі, а таксама памочніка аташэ ў пытаннях абароны пры нашым пасольстве.

Улады таксама прапісалі, што Мінпрацы «выключае з базы звестак грамадзян, якія працуюць у замежных або міжнародных арганізацыях, на падставе інфармацыі, прадстаўленай гэтымі арганізацыямі».

У базу звестак працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, уключаныя блізу 500 тысяч чалавек, заявіла ў снежні мінулага года міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

У лютым гэтага года ва ўстанове паведамілі, што ў базе засталося 425 тысяч чалавек. Пры гэтым у Мінпрацы не ўдакладнялі, агучваючы статыстыку, ці ўключаюць пры сваіх падліках тых, у каго ёсць прысядзібныя і сельскагаспадарчыя надзелы, а таксама тых, хто выхоўвае дзяцей да 7 гадоў (гэтыя катэгорыі не ўваходзяць колькасць утрыманцаў).

Мінпрацы не апублікавала дэталёвую інфармацыю аб колькасці незанятых у эканоміцы ў разрэзе абласцей і рэгіёнаў, а таксама колькасці тых, хто атрымаў «рахункі» з поўнымі тарыфамі.

Пасля запуску базы незанятых у эканоміцы «выявілася шмат памылак, пачаліся званкі ад людзей, якія трапілі ў базу выпадкова, сярод іх - і працаўладкаваныя, і пенсіянеры. Як паведамляла выданне mlyn.by, таксама сустракаліся гісторыі, калі чалавек даўно з'ехаў за мяжу і яго ўжо няма ў жывых, а ў базу «дармаедаў» ён усё роўна патрапіў.

Вайсковыя камісарыяты будуць перадаваць звесткі ў дармаедскія камісіі

Мясцовым уладам даручылі забяспечыць узаемадзеянне вайсковых камісарыятаў з камісіямі для незанятых у эканоміцы. Яны павінны перадаваць інфармацыю аб набраных і адпраўленых да месца праходжання тэрміновай вайсковай службы, службы ў рэзерве. Для гэтага ўстанавілі тэрміны: да 20 чэрвеня гэтага года перадаваць звесткі аб навабранцах і адпраўленых для праходжання службы ў лютым-траўні гэтага года; да 20 снежня гэтага года - аб набраных і адпраўленых для праходжання службы ў жніўні-лістападзе гэтага года.

Увялі персанальную адказнасць за звесткі ў дармаедскай базе

Улады таксама ўвялі персанальную адказнасць за выдачу дакладнай інфармацыі для фармавання (актуалізацыі) дармаедскай базы. Яе зрабілі для кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, старшыняў аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама, а таксама кіраўнікоў іншых арганізацый, якія падаюць такую інфармацыю.

Якое пакаранне прадугледжанае за недакладную інфармацыю ў базе, не пазначана.

Пры гэтым некаторыя пункты аб парадку аднясення працаздольных грамадзян да незанятых у эканоміцы зрабілі з пазнакай «для службовага карыстання».

Пастанова ўваходзіць у дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання (толькі асобныя змены - з дня яе падпісання).

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках