19 красавiка 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серыял HBO «Чарнобыль» здымалі паводле кнігі Святланы Алексіевіч

11
Серыял HBO «Чарнобыль» здымалі паводле кнігі Святланы Алексіевіч
ВАСІЛЬ ІГНАЦЕНКА (АДАМ НАГАІЦІС)
ФОТА: HBO

Сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам цалкам узятая з кнігі беларускай пісьменніцы.

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч паведаміла «Свабодзе», што дала згоду на выкарыстанне яе твора «Чарнобыльская малітва» для стварэння фільма HBO «Чарнобыль». Паводле яе слоў, быў падпісаны адпаведны кантракт.

Сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам цалкам узятая з кнігі Святланы Алексіевіч. Ігнаценка, якога выконвае актор Адам Нагайціс, быў у ліку першых, хто прыбыў на тушэнне пажару на чацвёртым энэргаблоку ЧАЭС. У выніку атрымаў смяротную дозу радыяцыі і пакутліва памёр у Маскве праз пару тыдняў.

Гісторыя Ігнаценкі - адна з самых шчымлівых у серыяле. Святлана Алексіевіч напісала яе на аснове доўгіх размоваў з жонкай Ігнаценкі Людмілай (актрыса Джэсі Баклі).

Сама Святлана Алексіевіч, якая цяпер знаходзіцца ў Лісабоне, яшчэ не бачыла фільма, але вельмі хоча яго паглядзець. Яна плануе гэта зрабіць, калі вернецца ў найбліжэйшы час у Беларусь. Нобелеўская лаўрэатка паабяцала падзяліцца ўражаннямі з журналістамі.

Тым часам чэшскае выданне Lidovky.cz у публікацыі аб серыяле «Чарнобыль» зрабіла здагадку з нагоды выдуманага персанажа Ульяны Хамюк: «Магчыма, што стваральнікі такім чынам робяць камплімент пісьменніцы Алексіевіч, бо Хамюк некалькі падобная на яе і таксама родам з Беларусі».

Амерыкана-брытанскі міні-серыял «Чарнобыль» распавядае аб самай буйной тэхнагеннай катастрофе XX стагоддзя - выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках