28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве выявілася карупцыя ў моргу

16
У Магілёве выявілася карупцыя ў моргу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У справе амаль 500 пацярпелых.

Работнікаў патолагаанатамічнага аддзялення ў Магілёве абвінавачваюць у карупцыі. У справе замяшаная арганізаваная група, паведамляе tut.by са спасылкай на СК.

Са звестак следства, 44-гадовы лекар-патолагаанатам, загадчык аддзялення, стварыў і ўзначаліў арганізаваную групу, у якую ўвайшлі падначаленыя санітары.

На працягу 8 гадоў медработнікі, карыстаючыся прыгнечаным станам заказчыкаў і няўважлівасцю з іх боку, неабгрунтавана завышалі кошт платных рытуальных паслуг, папярэдне ўзгадняючы суму з загадчыкам.

- Абвінавачаныя пад усялякай падставай прадухілялі магчымасць разлікаў у безнаяўнай форме, прымалі ад грамадзян гатоўку без выдачы касавых чэкаў, частка якіх, у тым ліку мусіла мець наступнае залічэнне на пазабюджэтны рахунак установы, дзялілася паміж удзельнікамі арганізаванай групы, - распавялі ў СК.

Следчымі дапытана больш за 4 тысячы чалавек. Пацярпелымі паводле крымінальнай справе прызнаныя 492.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя як махлярства, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі - у залежнасці ад ролі кожнага.

Абвінавачаныя пад вартай.

Нагадаем, гэта не першыя факты карупцыі ў патолагаанатамічнай службе краіны. У сакавіку гэтага года суд вынес прысуд былому галоўнаму патолагаанатаму Міністэрства аховы здароўя. 70-гадовы Аркадзь Пучкоў атрымаў 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках