25 красавiка 2024, Чацвер, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Трактар «Беларус» распалавінены пасля сутыкнення з «Хондай»

15
Фотафакт: Трактар «Беларус» распалавінены пасля сутыкнення з «Хондай»
ФОТА: VK.COM/ZELLO_RECHITSA

Усе засталіся жывыя, у трактарыста пералом нагі.

Сур'ёзнае ДТЗ на павароце на гарадскую звалку па Светлагорскай трасе адбылося раніцай 30 траўня пад Рэчыцай: сутыкнуліся трактар і пазадарожнік Honda.

- Жывыя ўсе, у кіроўцы трактара пералом нагі, - распавялі падпісчыкі групы «Рэчыца Аўтадапамога» ў сацсетцы.

- Гэта ж як трэба ўлупіць, каб трактар распалавініць! - дзівяцца аўтааматары.

- Канструктыўная асаблівасць гэтых трактароў такая, што пры ўдары лопаюцца балты, і рухавік з рамай адлучаецца ад скрынкі - вельмі частая з'ява пры ДТЗ у такіх трактароў, - адказалі ў групе.

Таксама карыстальнікі пішуць пра тое, што вінаваты ў аварыі, хутчэй за ўсё, пазадарожнік, кіроўца якога перасякаў суцэльную, здзяйсняючы абгон на скрыжаванні, а трактар у гэты час паварочваў налева.

ФОТА: VK.COM/ZELLO_RECHITSA
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках