25 красавiка 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім касцёле з'явілася мемарыяльная дошка ў гонар Манюшкі

1
У менскім касцёле з'явілася мемарыяльная дошка ў гонар Манюшкі

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі з надпісам на беларускай лацінцы адбылося ў кафедральным саборы на плошчы Свабоды.

У каталіцкім кафедральным саборы на плошчы Свабоды адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Станіслава Манюшкі, паведамляе «Белсат».

«Кампазітар і музыкант Станіслаў Манюшка аб'ядноўваў тры краіны - Беларусь, Польшчу і Літву», - адзначыў у сваёй прамове мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч перад асвячэннем дошкі.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Як сказаў мітрапаліт, менавіта Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі вырашыў усталяваць гэты памятны знак.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў 1819 годзе ў вёсцы Убель, цяпер Ігуменскі раён, Менская вобласць, а памёр у 1872 годзе ў Варшаве. Беларуска-польскі кампазітар, педагог, стваральнік нацыянальнай класічнай оперы, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках