29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмовіліся адвязаць дарожны збор ад тэхагляду

48
Улады адмовіліся адвязаць дарожны збор ад тэхагляду
Фота: kp.by

Цяпер Міністэрства фінансаў разглядае варыянт з уключэннем падатку ў кошт паліва.

Прапанова Мінфіна аб адвязванні ад тэхагляду дзяржаўнага збору на допуск да дарожнага руху не прайшла ўзгадненне. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, піша tut.by.

«Прапанову ўносілі Лукашэнку, але яе не падтрымалі», - сказаў Дзмітрый Кійко.

Паводле ягоных слоў, цяпер разглядаецца магчымасць уключэння збору ў кошт паліва, супраць чаго раней пярэчыла Міністэрства фінансаў. З высокай дзеллю імавернасці, да канца года цяперашні парадак збірання дарожнага збору не зменіцца.

Нагадаем, у пачатку кастрычніка 2018 года прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас паведаміў, што ўжо ў сярэдзіне 2019 года выплату дарожнага збору адвяжуць ад тэхагляду.

«Права на доступ да дарожнага руху кіроўцы будуць аплачваць у АРІП - на тэрмін ад 1 месяца. То бок, будзе адноўленая справядлівасць у дачыненні да тых асоб, хто выкарыстоўвае аўтамабіль не круглы год. Самае складанае тут - сістэма кантролю, якая дазволіць выяўляць тых, хто збор не заплацiў», - расказаў прэм'ер-міністр.

Прэм'ер-міністр Беларусі паведаміў тады, што новая схема, паводле папярэдніх звестак, пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2019 года.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках