29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лунінцы з'явілася чупакабра?

3
У Лунінцы з'явілася чупакабра?

У адным з раёнаў горада масавы мор курэй.

У Лунінцы ў мікрараёне Сельгастэхніка - масавы мор курэй. Пра гэта Медыя-Палессе паведамілі чытачы і ў пацвярджэнне даслалі фотаздымкі.

Жыхарка вуліцы Савіцкага адкрыла раніцай куратнік і была шакаваная ўбачаным: 9 дарослых курэй і вялікі певень ляжалі мёртвымі. Вакол усё было ў пер’і, што паказвала на барацьбу. Бачных пашкоджанняў на курах не было, толькі на некалькіх курах жанчына заўважыла невялікія ранкі каля грабеньчыка. Куратнік на ноч быў замкнуты, толькі адкрытае невялікае акенца зверху.

Як высветлілася, бяда здарылася не ў адной прыватнай гаспадарцы. Суседзі падзяліліся, што аналагічныя здарэнні адбыліся ў дварах на вуліцах Ільіна і Давыдава. У некаторых за ноч прапала да 20-25 курэй. Людзі плакалі ад такой страты ў гаспадарцы.

Па каментар прычын таго, што адбылося журналісты звярнуліся да галоўнага ветэрынарнага лекара Лунінецкага раёна Івану Ванюка.

Ён адзначыў, што ў гэтыя дні ніхто з лунінцаў, у тым ліку з Сельгастэхнікі, у ветэрынарную станцыю з нагоды мору курэй не звяртаўся. Крыху раней паступіў зварот ад жыхара вёскі Вулька 2, дзе за ноч загінула 10 курэй.

- Спецыялісты ветслужбы выехалі на месца, - адзначыў Іван Ванюк, - правялі даследаванні і зрабілі выснову, што ў куратнік прабраўся тхор. Гэты драпежнік звычайна можа выпіць кроў у некалькіх асобін, а потым душыць астатніх.

Галоўны лекар раіць у такіх выпадках звяртацца ў ветслужбы, бо прычыны мору птушкі могуць рознымі.

Даведка

Лясныя тхары любяць сяліцца ў невялікіх лясных масівах і гаях, іх называюць узлескавымі драпежнікамі, бо ўзлескі лясоў з'яўляюцца іх тыповым месцам палявання. У якасці пастаянных сховішчаў часцей за ўсё выкарыстоўваюцца натуральныя хованкі - кучы ламачча, дрывотні, цвілыя пні, стагі сена. Гэта тыповыя паляўнічыя на мышэй, але калі пасяляюцца побач з чалавекам, могуць нападаць на хатніх птушак, трусоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках