29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ў Менску перакрыюць рух падчас рэпетыцыі параду?

7
Дзе ў Менску перакрыюць рух падчас рэпетыцыі параду?

У сувязі з рэпетыцыяй параду зменяцца і маршруты грамадскага транспарту.

Рух усіх тыпаў транспарту праспектам Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе абмежаваны на час рэпетыцыі зводнай роты ганаровай варты да параду войскаў Менскага гарнізона, які пройдзе 3 ліпеня, паведамляе «Белсат».

Акрамя таго, у сувязі з рэпетыцыяй параду зменяцца маршруты грамадскага транспарту. Змены ўносяцца 3, 6, 10, 13, 17 і 20 чэрвеня на перыяд з 21.00 да 23.00. Яны закрануць аўтобусы маршрутаў №29, 44, 136.

Аўтобусы будуць рухацца проста пр. Машэрава, вул. Даўмана, Старавіленскім трактам, вул. Новавіленскай, вул. Арлоўскай і далей па сваіх маршрутах з прыпынкамі «Новавіленская» і «Выставачны комплекс». У зваротным кірунку яны будуць спыняцца на прыпынках «Гасцініца «Юбілейная» і «Станцыя метро Няміга».

Традыцыйны вайсковы парад, прымеркаваны да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, пройдзе 3 ліпеня ў першай палове дня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках