25 красавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» ўсіх рэгіёнаў, аб'ядноўвайцеся, інакш заўтра пастукаюцца да кожнага»

16
«Дармаеды» ўсіх рэгіёнаў, аб'ядноўвайцеся, інакш заўтра пастукаюцца да кожнага»

У Гомельскім рэгіёне заяўлена серыя «дармаедскіх» акцый.

4 траўня вядомая першымі судовымі цяжбамі з «дармаедскай камісіяй» жыхарка Гомеля Марыя Тарасенка заявіла ў кожным райцэнтры рэгіёну пратэстныя акцыі супраць дэкрэта аб «дармаедах». З улікам 4-х раёнаў Гомеля пададзена 25 заявак на правядзенне мірных сходаў, піша gomelspring.org.

Гамяльчанка сёлета дабілася выключэння з «базы незанятых у эканоміцы», аднак ужо ў наступным сітуацыя для яе можа паўторыцца. Серыя пратэстных мерапрыемстваў заяўлена ў форме вулічных шэсцяў з удзелам да 10 чалавек у кожным. Плануецца выкарыстанне транспарантаў і лозунгаў, якія адлюстроўваюць мэту акцый.

«Я працягваю барацьбу з дэкрэтам аб «дармаедах». Хачу звярнуць увагу грамадскасці на не канстытуцыйнасць «дармаедскага» дэкрэта, які ўрываецца ў прыватнае жыццё грамадзян, вядзе да прымусовай працы і дыскрымінацыі, ушчамляе правы кожнага на выбар заняткаў», - заяўляе Марыя Тарасенка.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які кансультуе жанчыну ў прававых пытаннях, заяўляе, што ў справе Марыі Тарасенкі распачатая стратэгічная цяжба, накіраваная на безумоўнае скасаванне так званага «дармаедскага» дэкрэта.

«Мірнымі акцыямі пратэсту мы хочам падкрэсліць, што «дармаедскі» дэкрэт - гэта не праблема адной Марыі, гэта праблема паўмільёна беларусаў, якіх улада запісала ў катэгорыю «не занятых». Наш пасыл - не занятыя усіх рэгіёнаў, аб'ядноўвайцеся, будзем маўчаць, заўтра пастукацца да кожнага!», - падкрэсліў юрыст.

Нагадаем, з 1 студзеня не занятыя грамадзяне аплачваюць падагрэў вады па «эканамічна абгрунтаваных тарыфах». Для Марыі Тарасенкі гэтая паслуга падаражэла ў пяць з паловай разоў. А ўжо з восені з 1 кастрычніка «эканамічна абгрунтаваныя тарыфы» прад'явяць пры аплаце цеплазабеспячэння і газу.

Будзем спадзявацца, актыўнасць простай хатняй гаспадыні з Гомеля дапаможа чыноўнікам зразумець абсурднасць ідэі змусіць чалавека працаваць любой цаной і за любы кошт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках