21 лiстапада 2019, Чацвер, 22:56
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

«Кіроўцы працягваюць пратэставаць, не прыязджаючы на станцыі дыягностыкі»

7
«Кіроўцы працягваюць пратэставаць, не прыязджаючы на станцыі дыягностыкі»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА BYMEDIA

Усё менш беларускіх аўтааматараў праходзяць тэхагляд.

Рэдактар аддзелу «Аўто» выдання onliner.by Аляксандр Тумар распавядае пра дарожны збор і тэхагляд, прыводзячы слёзную статыстыку: колькасць выдадзеных прадпрыемствам «Белтэхагляд» дазволаў зменшылася ў параўнанні з мінулым годам. Беларусы не хочуць плаціць дарожны падатак, і гэта цалкам лагічна адбіваецца на колькасці аўто, якія праходзяць тэхагляд. А так як добрай сістэмы кантролю няма, то людзі злараднічаюць: «З такімі кіроўцамі нічога не могуць зрабіць, і яны працягваюць пратэставаць, не прыязджаючы на станцыі дыягностыкі».