17 красавiка 2024, Серада, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін ідзе шляхам самаразбурэння

4
Пуцін ідзе шляхам самаразбурэння

На гэтай глебе магчымы канфлікт кіраўніка РФ з яго найбліжэйшым асяроддзем.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін ужо даўно здольны націснуць на чырвоную кнопку, упэўнены расейскі паліттэхнолаг Станіслаў Бялкоўскі. Што перашкаджае Пуціну пачаць Трэцюю сусветную, паліттэхнолаг распавёў у другой частцы інтэрв'ю OBOZREVATEL.

- Вы казалі, што Далёкі Усход ужо даўно гатовы анэксаваць не Кітай, а Японія. Уяўляеце нейкія часовыя рамкі гэтага працэсу?

- Тут справа не ў часе. Ягор Цімуравіч Гайдар, першы прэм'ер-міністр постсавецкай Расеі, сказаў, што можна прадказваць усё, акрамя коштаў. Я з гэтага зрабіў адну выснову: прадказваю ўсё, акрамя тэрмінаў. Галоўнае не прадказаць канкрэтны выпадак, а прадказаць трэнд. Трэнд такі: Далёкі Усход пяройдзе пад кантроль Японіі. Калі - не ведаю. Можа, гэта будзе пасля маёй смерці.

- Вы яшчэ згадалі, што Абама баяўся прымянення Пуціным ядзернай зброі, якой той страшыць Захад ужо гадоў пяць. Пуцін здольны націснуць чырвоную кнопку?

- Так, таму што ён ідзе шляхам самаразбурэння. Ён жа ўжо сказаў, што гатовы да смерці, бо ўсе мы трапім у рай. «Я да смерці гатовы», як сказала Ганна Андрэеўна Ахматава. Чаму тады не зладзіць ядзерную вайну? Калі чалавек гатовы да смерці, калі яму не мілае жыццё, то чаму ён не гатовы ўжыць ядзерную зброю? Вядома, гатовы.

- Але ёсць жа людзі з яго атачэння, якія не жадаюць паміраць?

- Менавіта таму гэтага не здарыцца. Яны могуць ліквідаваць яго раней, чым ён загадае ўжыць ядзерную зброю.

- Што будзе з Данбасам?

- Данбас, мне здаецца, калі ўдасца пераканаць яго жыхароў, што гэта была вялікая памылка, іх можна хутка інтэграваць. І ў гэтым сэнсе Уладзімір Зяленскі больш эфектыўны за Пятра Парашэнку. Трэба з душой падысці, маўляў, хлопцы, вам не здаецца, што вы моцна памыліліся? Зяленскі для гэтага больш прыдатны.

- Навошта тады Пуцін вырашыў раздаць расейскія пашпарты жыхарам «Л/ДНР»?

- Таму што ён вельмі расчараваны паразай Пятра Парашэнкі і хоча адразу насаліць новаабранаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму. Віктар Уладзіміравіч Медведчук на поўным сур'ёзе пераконваў свайго сябра і кума пана Пуціна, што Парашэнка застанецца ва ўладзе. Крэмль вельмі раздражнёны тым, што гэта не спраўдзілася. Як, зрэшты, і ўсе ранейшыя стратэгічныя прагнозы Медведчука.

- Прымірэнне паміж украінскім і расейскім народам магчымае?

- Праз гадоў 15.

- Масква змірыцца з геапалітычным выбарам Украіны?

- Вядома, бо суадносіны вагі ЗША і Масквы - непараўнальныя. Што Масква зробіць? Увядзе войскі ў Кіеў? Не.

- А для чаго Пуцін пайшоў далей пасля агрэсіі ва Украіне? Навошта было атручваць Скрыпалей, ладзіць іншыя правакацыі ў свеце?

- Атручванне Скрыпалей - гэта помста расейскіх спэцслужбаў. Калі ты працуеш на спецслужбы, павінен адпавядаць іх кодэксу. Калі зменіш - будзеш забіты. Як - гэта іншая справа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках