20 красавiка 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці на «кармленне галубоў» выйшлі больш за 120 чалавек

8
У Берасці на «кармленне галубоў» выйшлі больш за 120 чалавек
Фота: «Белсат»

На цэнтральнай плошчы горада праходзіць акцыя супраць акумулятарнага завода.

Сёння, 5 красавіка, на цэнтральнай плошчы Берасця зноў сабраліся людзі, паведамляе «Белсат».

Як паведамляюць карэспандэнты з месца падзей, на гэты раз сабралася больш за 120 чалавек.

Ужо год як берасцейцы выходзяць у нядзелі на акцыі пратэсту – яны незадаволеныя тым, што пад горадам пабудаваны і вось-вось пачне працаваць завод для вырабу акумулятараў. Актывісты дасылаюць мясцовым уладам заявы пра правядзенне акцыі і шэсця – але чыноўнікі адказваюць адмовамі (за год іх сабралася больш за 100).

У другой палове красавіка на акумулятарным заводзе працавала камісія прыёмкі, але 30 красавіка акта на запуск вытворчасці так і не падпісалі.

Некалькі начэй запар у траўні на заводзе гарэла святло і быў чутны шум працоўнага абсталявання. Позна ўвечары 2 траўня прадстаўнікі ініцыятыўнай групы выявілі шум на ўчастку свінцовай стужкі. Прыкладна праз 40 хвілінаў, калі да завода з'ехаліся людзі, гул спыніўся.

– Грамадскасць Берасця апавешчаная, што акумулятарны завод праходзіць працэдуру кантролю адпаведнасці з праектам і прыёмкі ў эксплуатацыю. Завод на стан 6 траўня не працуе, але жыхары найбліжэйшых жылых раёнаў у начны час за апошні тыдзень адчулі досыць гучны вытворчы шум, які, магчыма, ідзе ад вентыляцыі, што выводзіць забруджанае паветра з цэхаў завода. Гэта значыць, завод таемна працуе начамі. Факт вытворчага шуму афіцыйна зафіксаваны міліцыяй, выкліканай жыхарамі, у прысутнасці сведак. Гэта факт парушэння ўсіх магчымых дзяржаўных законаў. І на гэтыя парушэнні ўсім уладным структурам напляваць, як напляваць на жыццё і здароўе грамадзянаў. За гэтыя парушэнні ніхто пакарання не панясе. Людзей як падманвалі яшчэ пры праектаванні завода, так і прадаўжаюць падманваць і хаваць рэальную абстаноўку ўзроўню ўжо фактычнага забруджвання нашай навакольнага асяроддзя, – заявіў сябра ініцыятыўнай групы супраць завода Зміцер Бекалюк.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках