16 красавiка 2024, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, чаму Леанарда да Вінчы не скончыў «Мону Лізу»

3
Навукоўцы высветлілі, чаму Леанарда да Вінчы не скончыў «Мону Лізу»

Даследчыкі раскрылі некаторыя дэталі з жыцця мастака і вынаходніка эпохі Рэнесансу.

Мастак і вынаходнік эпохі Рэнесансу Леанарда да Вінчы не змог скончыць працу над карцінай «Мона Ліза» («Джаконда») праз тое, што страціў прытомнасць і пашкодзіў руку, піша iz.ru са спасылкай на Journal of the Royal Society of Medicine.

На думку даследчыкаў, праз падзенне мастак пасля не мог трымаць пэндзаль і далей пісаць карціну. Некаторыя спецыялісты мяркуюць, што да Вінчы перажыў інсульт праз спецыфічную дыету сярэднявечча і быў часткова паралізаваны.

Аднак навукоўцы Давід Лацэры і Карла Росі выказалі здагадку, што ў мастака развіўся параліч локцевай косткі ў выніку траўматычнага пашкоджання нерва.

У якасці доваду яны прывялі партрэт да Вінчы, на якім ён намаляваны з рукой, абгорнутай у тканіну, якая нагадвае павязку. Акрамя таго, рука мастака «падвешаная» ў сціснутай позе.

Са слоў даследнікаў, становішча рук, як на карціне немагчыма прыняць пасля інсульту.

«Замест таго, каб адлюстроўваць тыповую сціснутую руку, якая назіраецца пры мышачнай статычнасці пасля інсульту, карціна прапануе альтэрнатыўны дыягназ», - кажа Лацэры.

Ён адзначыў, што людзі сталага веку нярэдка трацяць прытомнасць і атрымліваюць такія траўмы. Пра тое, што ў да Вінчы дакладна былі праблемы з рукамі, кажа і той факт, што многія ягоныя пазнейшыя карціны засталіся не закончанымі.

У кастрычніку мінулага года навукоўцы давялі, што ў да Вінчы была касавокасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках